Воскресенье, 27 сентября 2020

Пружанские многодетные семьи приглашаются для участия в конкурсе

1 712

У маі адбудзецца раённы агляд-конкурс «Лепшая шматдзетная сям’я Пружанскага раёна»

Запрашаем да ўдзелу!

Удзельнікамі агляду-конкурсу могуць быць шмат-дзетныя сем’і, якія пражываюць на тэрыторыі раёна пры наяўнасці наступных умоў:

ä поўная сям’я, муж і жонка знаходзяцца ў зарэгістраваным шлюбе, выхоўваюць трох і больш непаўналетніх дзяцей;

ä бацькі станоўча характарызуюцца ў быту і на працы;

ä дзеці выхоўваюцца ў духу павагі да старэйшых, дапамагаюць бацькам, паспяваюць у вучобе.многодетная семья

Агляд-конкурс праводзіцца

ў наступным парадку:

1. Візітная картка (удзельнікі прадстаўляюць сваю сям’ю);

2. Нашы таленты (удзельнікі рыхтуюць нумары мастацкай самадзейнасці, творчыя работы);

3. Разумнікі і разумніцы;

4. Кулінарныя шэдэўры;

5. Агульная конкурсная праграма.

Сем’і-пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі, каштоўнымі падарункамі, грашовымі прэміямі ў памеры:

-за першае месца — 20 базавых велічынь;

-за другое месца —15 базавых велічынь;

-за трэцяе месца — 10 базавых велічынь.

Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца да 19 красавіка 2014 года па адрасе: г. Пружаны, вул. Кастрычніцкая, 104а, або ў пассельвыканкамах па месцы жыхарства. Даведкі па тэлефонах: 2-16-68, 9-53-67.

ДУ «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр

сацыяльнага абслугоўвання

насельніцтва».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *