Понедельник, 28 сентября 2020

Кому и как может помочь Пружанский территориальный центр социального обслуживания населения

1 924

Дапамагаць тым, хто аказаўся ў складанай жыццёвай сітуацыі, — непасрэдны абавязак калектыву Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Штогод спецыфіку работы ўстановы вызначаюць шляхам аналізу праблем насельніцва розных катэгорый. На чым была засяроджана ўвага летась і якія накірункі сталі прыярытэтнымі на бягучы год? Пра гэта і не толькі гутарка нашага карэспандэнта з дырэктарам установы Н.Г.Педчанка.бабуля

— У нашым цэнтры пяць структурных падраздзяленняў, дзе працуюць каля 230 чалавек, з іх больш 200 — сацыяльныя работнікі, — пачынае размову Нэлі Георгіеўна. — Каб працаваў прынцып даступнасці, сацыяльны пункт, дзе арганізаваны прыём грамадзян і заявак на аказанне паслуг, адкрыты ў Ружанах.

Нагадаю, тэрытарыяльным цэнтрам аказваецца комплексная дапамога: як гуманітарная, сацыяльна-бытавая, так і юрыдычная, псіхалагічная, кансультацыйная. У 2013 годзе, напрыклад, агульная колькасць зваротаў у цэнтр склала 12335.

— А хто вашы кліенты?

— Часцей за іншых звяртаюцца пенсіянеры — 45,9% і інваліды — 21,9%. Астатняя частка — шмат-дзетныя, няпоўныя і малазабяспечаныя сем’і, грамадзяне, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі… У асноўным людзям патрэбны разавыя паслугі ці надомнае абслугоўванне, а таксама гуманітарная дапамога і назначэнне дзіцячага харчавання.

— Нэлі Георгіеўна, з якімі вынікамі для цэнтра завяршыўся мінулы год?

— На паслугу «Сацыяльнае таксі» летась было выдаткавана 13,6 мільёна рублёў (звычайна ёю карыстаюцца адзінокія і адзінока пражываючыя пенсіянеры). За кошт сродкаў з раённага бюджэту вяліся работы па рамонце пячнога ацяплення, электраправодкі, устаноўцы пажарных апавяшчальнікаў у  жыллі сацыяльна неабароненых грамадзян — на суму амаль у 50 мільёнаў рублёў.

Дарэчы, з мэтай задавальнення патрэб абслугоўваемых прадастаўляюцца і дадатковыя паслугі разавага характару: як паказаў аналіз, найбольш запатрабаванымі з’яўляюцца пранне і прасаванне бялізны, праполка агарода. Нізкія расцэнкі на разавыя паслугі дазволяць і ў далейшым зрабіць іх даступнымі.

Дзякуючы кантрольным праверкам, якія ажыццяўляюць інспектары аддзялення, кантралюецца своечасовасць і якасць аказання паслуг.

У 2013 годзе псіхалагічную дапамогу атрымалі больш 500 чалавек. На базе аддзялення функцыянуюць клубы па інтэрасах: для маладых інвалідаў «Розныя роўныя» і для пажылых лю-дзей «Залатая восень», група самадапамогі для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця «Адзінства». Спецыялістамі праведзены тэсціраванні і трэнінгі.

Сумесна з органамі ўнутраных спраў праводзіцца работа з грамадзянамі, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі. Гэтым людзям летась была аказана дапамога ў выглядзе кансультацый спецыялістаў, матэрыяльная, псіхалагічная і гуманітарная дапамогі, праведзены сустрэчы з шэрагам спецыялістаў…

Акрамя таго, вядзецца работа па суправаджэнні асоб з ліку дзяцей-сірот: падтрымліваецца ў актуальным стане банк дадзеных асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў.

Працягваецца супрацоўніцтва з праваслаўнымі прыходамі. Напрыклад, напярэдадні вялікіх царкоўных свят ладзіцца сумеснае са святарамі наведванне людзей. Асаблівую актыўнасць праяўляе протаіерэй Ігар Мрыхін. Пры школах раёна дзейнічаюць атрады «Міласэрнасць»: школьнікі і навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа дапамагаюць нашым падапечным у апрацоўцы прысядзібных участкаў, разгрузцы паліва.

— А ўвогуле, ці ёсць яшчэ добрыя людзі, якія гатовыя прыйсці на дапамогу вашым падапечным?

— Мяркуйце самі. Да Дня пажылых людзей больш як тром дзясяткам пенсіянераў, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні, аказана садзеянне ў нарыхтоўцы бульбы, а васьмі стагадовым жыхарам раёна уручаны харчовыя наборы, сабраныя дзякуючы райспажыўтаварыству, камбінату кааператыўнай прамысловасці і магазіну «Санар».

З мэтай прыцягнення грамадзян для аказання дапамогі маламаёмым на працягу года праводзілася акцыя «Другія рукі» па зборы адзення: у выніку ўдалося сабраць каля 600 кілаграмаў.

Увогуле, за 2013 год праведзены некалькі дабрачынных акцый: «Збяры дзіця ў школу» — забяспечана школьнымі прыналежнасцямі 36 дзяцей з 24 сацыяльна небяспечных сем’яў, «Рука дапамогі» — маральна і матэрыяльна падтрыманы 10 малазабяспечаных інвалідаў, «Нашы дзеці» — з мэтай маральнай падтрымкі дзяцей з сацыяльна  небяспечных сем’яў і сем’яў, у якіх бацькі — інваліды па зроку. На спонсарскія сродкі набыта 50 падарункаў да Новага года для дзяцей.

— Сёння актуальна ўкараняць інавацыйныя метады работы…

— З кастрычніка 2013 года бясплатна прадастаўляецца паслуга нянькі па догляду двайнят у шмат-дзетнай сям’і, арганізавана работа 4 комплексных ма-більных брыгад у 23 аддаленых і маланаселеных вёсках Мокраўскага, Хараўскога сельсаветаў, а таксама Ружанскага і Шарашоўскага пассаветаў. Акрамя таго, напрыканцы мінулага года быў створаны «Дом зімоўкі» — інавацыйная форма забеспячэння аптымальных умоў пражывання адзінокіх і адзінока пражываючых сталых людзей у асенне-зімовы перыяд і аказання ім усебаковай дапамогі. Такі дом быў створаны ў вёсцы Пацынічы.

На працягу мінулага года сумесна з міжнароднай арганізацыяй «Паразуменне» рэалізоўваўся праект «Дапамога далёкая і блізкая». У выніку дапамогу ў выглядзе сродкаў рэабілітацыі, гігіены, бытавой тэхнікі на суму больш 230 мільёнаў рублёў атрымалі 163 былыя вязні фашызму. У рамках праекта ў пяці домаўладаннях адрамантаваны печкі, у чатырох — электраправодка, у адным выпадку — сам дом.

У 2014 годзе плануецца пашырыць пералік разавых паслуг для пажылых грамадзян і ўкараніць паслугу па дробным рамонце ў дамах і кватэрах.

— У полі зроку тэрытарыяльнага цэнтра таксама інваліды. Якая работа вядзецца з гэтай катэгорыяй падапечных? — У полі зроку тэрытарыяльнага цэнтра таксама інваліды. Якая работа вядзецца з гэтай катэгорыяй падапечных?

— На сённяшні дзень інвалідаў спрабуем заняць у 4 гуртках, для работы якіх з бюджэту было выдзелена 7 мільёнаў рублёў. Таксама на працягу года ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў праводзіліся заняткі па сацыяльна-бытавой рэабілітацыі, культурна-масавыя мерапрыемствы, фізкультурна-аздараўленчая работа: гэта штотыднёвае наведванне аквапарку, фізкультхвілінкі, рухомыя гульні на свежым паветры, танцатэрапія, дні здароўя, а таксама лекцыі па здаровым ладзе жыцця і іншае. Штоквартальна на працягу года спецыялісты наведвалі сем’і маладых інвалідаў.

Варта адзначыць, работа цэнтра не была б такой эфектыўнай, каб не супрацоўніцтва з сельскімі і пасялковымі выканкамамі, грамадскімі і рэлігійнымі арганізацыямі, аддзеламі ўнутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, бальніцай і прадпрыемствамі раёна.

Гутарыла Марына Вакульская.

Мовай лічбаў

ä На 1.01.2014 на ўліку ў цэнтры стаялі больш 15 тысяч чалавек.

ä На даму абслугоўваецца больш 400 чалавек, з іх 116 — на ўмовах частковай аплаты, 300 — поўнай.

ä Большую палову абслугоўваемых — 268 чалавек — складаюць жыхары сельскай мясцовасці.

ä Усяго за год ажыццёўлена больш 52 тысяч наведванняў на даму, у сярэднім аднаму падапечнаму аказана 608 паслуг: асноўная доля іх прыходзіцца на дастаўку прадуктаў харчавання, медыкаментаў, вады, дроў, аплату камунальных паслуг, аказанне дапамогі ў прыгатаванні ежы.

ä За год атрымана амаль 270 мільёнаў рублёў даходу ад аказання паслуг.

ä Па назначэнне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выгля-дзе прадуктаў харчавання для дзяцей першых двух гадоў жыцця звярнуліся 200 сем’яў (213 дзяцей).

ä На працягу 2013 года на абслугоўванне ў аддзяленне дзённага знахо-джання для інвалідаў залічана 20 чалавек.

ä На ўліку ў аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі знахо-дзяцца больш 1000 сем’яў і грамадзян.

ä За год праведзена 18 пасяджэнняў камісіі па аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі з раённага бюджэту: усяго звярнуліся больш 90 грамадзян, дапамога аказана 62 — на суму 52,5 мільёна рублёў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *