Пятница, 25 сентября 2020

В Новых Засимовичах прошло освящение места строительства церкви

2 490

20 сакавіка ў вёсцы Новыя Засімавічы адбылася рэдкая нават па мерках раёна падзея: з бласлаўлення Уладыкі Іаана тут прайшоў чын асвячэння месца будаўніцтва новай царквы.  Яго праводзілі благачынны Пружанскай акругі протаіерэй Міхаіл Носка  і  духоўныя служыцелі раёна (на здымку). Сабралася нямала народу: прадстаўнікі ПМК-21, ваеннаслужачыя 181 авіяцыйнай базы, прыхаджане.  Святары ўрачыста заклалі краевугольныя камяні і зрабілі прастол  храма ў гонар іконы Найсвяцейшай Багародзіцы «Неспадзяваная  Радасць».  Але аповед аб гэтым варта пачынаць з падзей больш чым дзесяцігадовай даўнасці.IMG_2176

Новыя Засімавічы — адзін з тых ваенных гарадкоў, пры стварэнні якога пра будаўніцтва царквы і размовы не магло быць. Але з часам змянілася стаўленне да веры — і мясцовыя жыхары вырашылі, што свой храм ім проста неабходны. Ініцыятарам стварэння царкоўнай абшчыны ў гарадку, які атрымаў статус вёскі і стаў цэнтрам сельсавета, з’явілася майстар «Жилищника», на той час дэпутат раённага Савета дэпутатаў Валянціна Іванаўна Грыцюк.

З блаславення царкоўных улад 16 лютага 2004 года ў Брэсцкім аблвыканкаме была зарэгістравана праваслаўная абшчына. Адказваў за будаў-ніцтва храма святар Ігар Мрыхін. Была заказана праектна-каштарысная дакументацыя.

Каб абшчына мела  магчымасць жыць духоўна, Праасвяшчэнны Епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан блаславіў здзяйсняць набажэнствы ў якім-небудзь часовым памяшканні. Падыходзячага не аказалася — і давялося ўзяцца за будаўніцтва сваімі сіламі. Да восені 2010 года быў узведзены будынак, пэўны час працягваліся яго аддзелка і  ўпрыгожанне, збіралі грошы на патрэбнае начынне…  Першую  літургію адслужылі толькі на Каляды 2013 года, і з таго часу па нядзелях і святочных днях тут праводзяцца богаслужэнні. Двойчы сціплы храм наведваў Уладыка Іаан.IMG_2152

Паралельна ішла падрыхтоўка да «сапраўднага» будаўніцтва. Восенню 2010-га святаром Новазасімавіцкай царквы быў прызначаны Сергій Сысаляцін. Ён актыўна ўзяўся за справу. Першым яго памочнікам стаў царкоўны стараста Сяргей Фёдаравіч Сямёнаў. З часам былі сабраны неабходныя ахвяраванні, заключаны дагавор з ПМК-21. Дарэчы,  гэтая арганізацыя ўжо мае неблагі вопыт падобнага будаўніцтва, а яе дырэктар Васіль Сцяпанавіч Лук‘янчук — ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна, узнагароджаны медалём свяціцеля Кірыла Тураўскага.

Мяркуецца, што пасля заканчэння будаўніцтва часовае памяшканне царквы будзе выкарыстоўвацца пад нядзельную школу.

Ірына Сядова, фота Сяргея Сямёнава.

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *