Вторник, 29 сентября 2020

У жителя Пружанского района конфисковали автомобиль, которым управлял его друг

2 450

Пасля ўступлення ў сілу Закона РБ “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях узмацнення мер адказнасці за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане ап’янення” ў  адпаведнасці з ч.6 арт.61 Крымінальнага кодэкса РБ незалежна ад права ўласнасці падлягае канфіскацыі транспартны сродак, якім кіравала асоба ў стане ап’янення ці пад наркатычным уздзеяннем.пьяный за рулем

Такім чынам, у лютым бягучага года судом Пружанскага раёна быў асуджаны грамадзянін К. Пры разглядзе крымінальнай справы было ўстаноўлена, што раней судзімы за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення  паўторна сеў за руль, знаходзячыся пад уздзеяннем наркатычных сродкаў. Адметна, што кіраваў ён не асабістым транспартам, а аўтамабілем, які належаў яго сябру.

Акрамя назначэння абвінавачваемаму пакарання ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, суд пазбавіў яго права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на пяць гадоў і аштрафаваў на суму 26 мільёнаў рублёў. Але справа толькі гэтым на закончылася: у даход дзяржавы быў канфіскаваны аўтамабіль “Опель-Амега”, які належаў  сябру асуджанага.

Святлана Карабцова, намеснік пракурора раёна. 

 

2 комментариев

  • Andrewamg

    Ищите в магазинах нашего города Опель-Омега.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    опель покупать — себя не уважать ))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *