Воскресенье, 20 сентября 2020

Заготовка березового сока в Пружанском районе идет полным ходом

1 381

Сёлета прырода прачнулася пасля зімовай спячкі значна раней звычайнага. І вызначыць гэта можна не толькі па даных шматгадовых метэаралагічных назіранняў, але і па пачатку руху соку — у гэтым годзе лясніцтвы Пружанскага раёна прыступілі да нарыхтоўкі бярозавіку яшчэ ў пачатку сакавіка.

У Бярозаўскім лясніцтве, напрыклад, падсочка беластвольных дрэў пачалася сёмага сакавіка. Ляснічы М.В.Калодзіч звяртае ўвагу, што звычайна нарыхтоўка спажыўнага напою тут пачыналася толькі напрыканцы сакавіка.березы

Сёлета перад Бярозаўскім лясніцтвам пастаўлена задача сабраць 90 тон соку — столькі ж, колькі і летась. Але, як правіла, заўсёды ўдавалася на пару-тройку тон гэты план перавыканаць. Работнікі, якія шчыруюць на лясных дзялянках, дзе вядзецца нарыхтоўка соку, ніколі не бяруцца гаварыць, на колькі рэальныя пастаўленыя перад імі задачы — усё залежыць ад прыхільнасці нябеснай канцылярыі.

У Бярозаўскім лясніцтве для нарыхтоўкі соку ў агульнай колькасці падсочана 1500 бяроз. Для зручнасці не першы год сок збіраюць у мяшкі з тоўстага поліэтылену. У адзін умяшчаецца каля 30 літраў.

— Адзін мех цалкам запаўняецца прыкладна за двое сутак, — тлумачыць Міхаіл Васільевіч. — Калі ж і ноччу тэмпература плюсавая, 30 літраў набягае ў два разы хутчэй — за суткі.

Для падсочкі выбіраюць толькі дарослыя дрэвы ўзростам не менш паўсотні гадоў: па-першае, яны даюць больш соку, чым маладыя бярозы, па-другое, праз пяць гадоў яны належаць вырубцы.

Сёлета сабраны сок лясніцтва пастаўляе на два перапрацоўчыя прадпрыемствы — ААТ «Савушкін прадукт» і ТДА «АВС». Акрамя таго, сок рэалізуецца насельніцтву.IMG_3511

— Пра карысныя якасці бярозавіку ўжо шмат сказана, і людзі не ставяць агульнадаказаныя факты пад сумненне, — заўважаюць лясныя рабочыя. — Не варта нагадваць, што карысныя рэчывы ёсць толькі ў свежым напоі, які рэкамендуецца піць увесь сезон збору, каб як след пачысціць арганізм.

Нагадаем, нарыхтоўваць сок самастойна насельніцтву забаронена, за што можна паплаціцца і рублём. Тым не менш без бярозавіку не застанецца ніхто: жадаючыя могуць купіць яго па 1100 рублёў за адзін літр непасрэдна на месцы нарыхтоўкі соку.

 На здымку: ляснік Віктар Максімавіч Манькоў.

Марына Вакульская,  фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *