Вторник, 21 мая 2019

Пружаны получили в подарок от болгарского Павликени мартеницы

1 135

Напярэдадні Сусветнага дня гарадоў-пабрацімаў перад музеем-сядзібай “Пружанскі палацык” адбылася прэзентацыя балгарскага сімвала – марценіцы.

У нас існуюць брацкія адносіны з гарадамі Расіі, Украіны, Балгарыі,  падтрымліваюцца з імі добрыя сувязі. Асобна варта сказаць пра сяброўства з балгарскім горадам Паўлікені, з якім наш райцэнтр звязваюць многія звычаі, абрады і святы.IMG_1196_8491

Для балгар марценіца адначасова з’яўляецца і амулетам, які штогод першага сакавіка балгары дораць членам сваіх сем’яў, сябрам, суседзям. Амулеты вырабляюць у выглядзе звычайнага бранзалета, брошкі ці лялькі з пражы чырвонага і белага колераў і дораць як сімвал зда-роўя і дабрабыту. Менавіта з такімі пажаданнямі і перадалі пружанцам свае марценіцы ў выглядзе лялек нашы сябры з Паўлікені. Адначасова гэта — папулярызацыя  традыцыйнага балгарскага сімвала, які балгары мяркуюць паказаць у кожным са сваіх гарадоў-пабрацімаў.IMG_1187_8482

Варта адзначыць, што балгарскую прэзентацыю сваімі выступленнямі ўпрыгожылі ўдзельнікі народнай студыі моды і дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Папараць-кветка” і фальклорнага ансамбля Пружанскай ДШМ. Перад прысутнымі  выступілі дырэктар Палаца культуры Аксана Кавалевіч і галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Супрыновіч. Яны не толькі расказалі пра нашы святы і звычаі, цяперашнія дасягненні, якімі могуць ганарыцца Пружаны, але і нагадалі маладому пакаленню пра неабходнасць шанаваць і захоўваць традыцыі продкаў.

Галіна Каляда.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *