Пятница, 22 июня 2018

На заседании Пружанского РИК обсудили темпы модернизации

1 319

На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага          камітэта, якое вёў старшыня райвыканкама               М.М.Серкоў, разгледжаны шэраг пытанняў, якія датычацца эканамічнага і сацыяльнага развіцця рэгіёна У прыватнасці,  быў прааналізаваны ход выканання даручэнняў урада па мадэрнізацыі дзеючых і стварэнні новых вытворчасцей, забеспячэнні высокапрадукцыйных  рабочых месцаў. Адзначана, што на рэалізацыю планаў мадэрнізацыі  прадпрыемствамі ўсіх форм уласнасці ў 2013 годзе было выкарыстана 307,6 мільярда рублёў, пры гэтым уласныя сродкі склалі 92,4 млрд,  бюджэтныя – 17,7 млрд., пазыка банкаў –121,2 млрд. і  з іншых крыніц – 76,3 мільярда рублёў.рик

Пастановай Савета Міністраў “Аб вызначэнні паказчыкаў эфектыўнага  развіцця арганізацый на 2013-2015 гады” ўстаноўлены паказчыкі  для ААТ “Пружанскі КБМ” і  “Пружанскі завод радыёдэталей”, ДУБП “Пружанская ПМК-21” і “Пружанская ПМК-22”. Даведзеныя ўрадам краіны паказчыкі выканалі ў поўным аб’ёме толькі дзве арганізацыі: завод радыёдэталей (выручка ад рэалізацыі на аднаго занятага пры плане 22 тыс. долараў ЗША склала 23 тыс., заработная плата дасягнула  4317,1 тыс. рублёў пры плане 3695 тыс.) і ПМК-21 (выручка на аднаго працуючага — 37,6 тыс. долараў пры плане 32 тыс., заработная плата – 5168,1 тыс. рублёў пры заданні 4864 тыс.).

Больш сціплыя паказчыкі ў ПМК-22, дзе выканана дзяржаўнае заданне па росце заработнай платы (яна склала 4641,6 тыс. рублёў), аднак выручка на аднаго работніка ніжэй запланаванага – 25,3 тыс. долараў замест 32 тыс. А вось камбінат будаўнічых матэрыялаў не выйшаў летась ні на адзін з гэтых паказчыкаў: выручка ад рэалізацыі на аднаго работніка склала 94,2 працэнта ад задання, заработная плата — 3594,6 тыс. рублёў  (планавалася 3800 тысяч).

Безумоўна, мадэрнізацыяй вытворчасці займаюцца ў раёне і іншыя арганізацыі і прадпрыемствы. На жаль, як сведчаць факты, не аднолькава паспяхова, мадэрнізацыя пакуль не дае належнага эфекту. Дастаткова сказаць, што выручка на аднаго сярэдня-спісачнага работніка ў камерцыйных арганізацыях летась не дасягнула прагнознага паказчыка: планавалася 41 тыс. долараў ЗША, атрымана 39,6 тысячы.

Вялікія планы ў гэтым накірунку і на сёлетні год: неабходна накіраваць на комплексную мадэрнізацыю эканомікі каля 338 мільярдаў рублёў, а выручка на аднаго работніка павінна скласці не менш 48,7 тыс. долараў.

Аднак належных намаганняў кіраўнікі многіх працоўных калектываў пакуль не праяўляюць. Райвыканкам трывожыць той факт, што за два першыя месяцы года на мадэрнізацыю было накіравана  менш  2 працэнтаў сродкаў ад запланаваных на год. Таму прынятае рашэнне прадугледжвае шэраг мер, накіраваных на актывізацыю работы па тэхнічным пераўзбраенні вытворчасцей, на павышэнне прадукцыйнасці працы.

На гэтым жа пасяджэнні райвыканкама  разгледжаны пытанні дзейнасці РАНС па папярэджанні і  ліквідацыі надзвычайных сітуацый, пажараў у лясах і на торфамасівах, намечаны дадатковыя  меры па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і трухлявых дамоў у сельскай мясцовасці, вызначана роля ўстановы “Рэдакцыя газеты “Раённыя будні” і праграмы радыёвяшчання “Пружанскае раённае радыё” ў фарміраванні  інфармацыйнай прасторы раёна.

Райвыканкам прыняў таксама рашэнне аб парадку вызначэння эканоміі бюджэтных прызначэнняў для бюджэтных  і прыроўненых да іх арганізацый на 2014 год.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *