Воскресенье, 18 февраля 2018

Команда Брестской области победила в международном хоккейном турнире «Беловежская пуща»

2 036

У Лядовым палацы ў Пружанах 21-23 сакавіка праходзіў VII міжнародны турнір па хакеі  «Белавежская пушча-2014» сярод юнакоў 1998-1999 гадоў нараджэння. Арганізатарамі яго выступілі: райвыканкам, адміністрацыя ДЮСШ №2, бацькоўскі камітэт ХК «Пружаны».

За перамогу па кругавой сістэме змагаліся шэсць каманд з Беларусі і Расіі: «Капітан» (Ступіна), «Сярэбраныя львы» (Санкт-Пецярбург), «Дынама»(Мінск), «СДЮШАР» (Мінск), «ЦАР» (Гродна), каманда Брэсцкай вобласці.IMG_1114_8467

Падчас урачыстага адкрыцця спаборніцтваў са словамі прывітання да яго ўдзельнікаў звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец. Гарачымі апладысментамі віталі прысутныя выступленне юнай спявачкі Наталлі Трус.

За тры дні на турніры было згуляна 15 матчаў. У стартавым з іх каманда Брэсцкай вобласці (у складзе якой гуляла прыкладна палова пружанскіх хакеістаў)  саступіла гасцям са Ступіна з лікам 1:3. Але ў далейшым нашы землякі з лёгкасцю разабраліся з камандамі Санкт-Пецярбурга і Гродна (адпаведна 8:3 і 11:2).IMG_1098_8451

Упартымі атрымаліся гульні з мінскімі камандамі. Так, «Дынама» хакеісты Брэсцкай вобласці перагулялі з лікам 5:4. У нялёгкай барацьбе была здабыта перамога і над аўтсайдарам, камандай сталічнай СДЮШАР. Дастаткова сказаць, што пасля двух перыядаў брастаўчане саступалі з лікам 3:4. Усё стала на месца ў трэцім перыядзе, калі ў варотах мінчан пабывала чатыры безадказныя шайбы.

Такім чынам, адразу дзве каманды на турніры атрымалі па чатыры перамогі — «Дынама» і Брэсцкая вобласць. Але, паколькі ў асабістай сустрэчы нашы хакеісты нанеслі паражэнне мінчанам, то яны і сталі пераможцамі. Трэцяе месца дасталося «Сярэбраным львам».

Падчас закрыцця турніру з прамовамі да балельшчыкаў і хакеістаў звярнуліся намеснік старшыні аблвыканкама, старшыня федэрацыі хакея Брэсцкай вобласці  В.Я.Сакоўскі і старшыня райвыканкама М.М.Серкоў. М.М.Серкоў і ўручыў узнагароды камандам. Галоўны прыз з яго рук атрымалі ігракі Брэсцкай вобласці. Не абышлося і без сюрпрызаў: пакеты з грэцкімі арэхамі ўручыў хакеістам жыхар Пружан Васіль Бушко.IMG_1100_8453

Былі адзначаны лепшыя хакеісты ў кожным з гульнявых амплуа, а таксама лепшы бамбардзір турніру. Ім стаў наш Мікіта Матус.

Мікола Архуцік.

2 комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *