Понедельник, 22 октября 2018

В Пружанах сотрудники ГАИ и священник напоминали водителям о правилах дорожного движения

1 959

Для многіх вадзіцеляў, якія ў той сакавіцкі дзень праязджалі па вуліцы  Будаўнічай, было дзіўна бачыць побач з супрацоўнікамі ДАІ і свяшчэннаслужыцеля. А тыя, хто спыняўся па сваіх справах, перажылі і некалькі хвілін страху, мяркуючы, што зараз атрымаюць штраф. Але, хаця парушэнні сапраўды мелі месца, супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі разам з айцом Ігарам Мрыхіным (які, дарэчы, з’яўляецца добраахвотным дружыннікам пры аддзяленні ДАІ) праводзілі толькі тлумачальную работу.рейд 3

Як расказаў старшы дзяржаўтаінспектар А.А.Кабрынец, у раёне, згодна са статыстыкай, не зніжаецца колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, пачасціліся выпадкі траўмавання людзей на «зебры». Прычына такой сітуацыі банальная — грэбаванне правіламі дарожнага руху. Прычым парушаюць не толькі вадзіцелі, але і самі пешаходы.

За некалькі гадзін інспектары правялі тлумачальныя гутаркі з паўсотняй вадзіцеляў, кожнаму была ўручана памятка аб неабходнасці выконваць адпаведныя патрабаванні, а таксама з адказнасцю за іх парушэнне. Айцец Ігар уручаў «Малітву вадзіцеля».рейд 9

Нельга не ўзгадаць і правілы перавозкі дзяцей, бо пост ДАІ дзяжурыў каля дзіцячага садка. Прызнацца, толькі некалькі вадзіцеляў выконваюць адпаведныя правілы, перавозячы сваіх дзяцей у спецыяльных аўтакрэслах. Мала таго, што некаторыя не карыстаюцца імі, дык нават садзяць малых на пярэдняе пасажырскае сядзенне.

На здымках: тлумачальная гутарка — і малітва ў дарогу; нямногія бацькі садзяць дзіця ў аўтакрэсла.

Алег Сідарэнка.

2 комментариев

  • Виталий

    я всегда инспекторам показываю улыбку, чем вызываю их пристальное внимание ))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил:

    Это-то — да…
    Я думаю, если им показать, например, голый зад, они даже не обратят на него внимания… 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *