Среда, 20 июня 2018

Семинар на Пружанском узле электросвязи: 70 услуг от «Белтелекома», новые проекты и отсутствие конкуренции

1 781

На мінулым тыдні раённым вузлом электрасувязі быў праведзены семінар, які стаў сапраўды павучальным для ўсіх, хто прыняў удзел у мерапрыемстве. Тлумачыцца гэта вельмі проста: за некалькі апошніх гадоў «Белтэлекам» укараніў столькі навінак, што многія пра іх толькі чулі. Хаця былі і такія ўдзельнікі, для якіх нават назвы актыўна прапануемых паслуг былі ў навінку.Семинар 5

Спачатку трэба адзначыць, што спецыялістамі РВЭС праводзіцца карпатлівая работа для таго, каб усе новыя ІТ-тэхналогіі сталі даступныя і ў нашым раёне. Адбываецца замена састарэлых АТС, пракладваюцца оптыка-валаконныя лініі сувязі. Гэта дало магчымасць запусціць поўнамаштабны праект ZALA, які нават у параўнанні з лічбавым эфірным тэлевяшчаннем застаецца па-за канкурэнцыяй.

Безумоўна, арганізатары семінара ў першую чаргу жадалі павялічыць колькасць карыстальнікаў паслуг. Сучасная тэлекамунікацыя — гэта не проста тэлефанія, у яе спектр уваходзяць звыш 70 паслуг, кожная з якіх эканоміць час і грошы, прыносіць свае зручнасці. Напрыклад, удзельнікі семінара пазнаёміліся з навінкай — максіфонам, з дапамогай якога можна наладзіць відэасувязь і нават тэлефанаваць з мабільнага на стацыянарны тэлефонны нумар у любой кропцы планеты.              Адзінае абмежаванне — наяўнасць доступу ў інтэрнэт.

Дарэчы, пра глабальную сетку трэба расказаць асобна, наконт яе ў кіраўніцтва райвузла электрасувязі вялікія планы. У прыватнасці, запушчаны новы праект «Хатні вай-фай», які дасць магчымасць карыстацца платным і бясплатным інтэрнэт-сэрвісам з дапамогай мабільных тэлефонаў і планшэтаў у любой кропцы горада. Канешне, гэта справа будучага, таму што многае залежыць ад актыўнасці кліентаў РВЭС.

Падчас семінара не абышлося і без крытыкі, але супрацоўнікі «Белтэлекама», якія таксама бралі непасрэдны ўдзел у мерапрыемстве, выдатна «трымалі ўдар».Семинар 8

Напрыклад, прагучалі скаргі на манаполію інтэрнэт-аператара ў нашым раёне, хаця ў буйных гарадах ёсць унушальная канкурэнцыя. Але хіба пружанскія сувязісты супраць гэтага? Справа заключаецца ў іншым: урадам на паслугі сувязі ўстаноўлены сацыяльныя тарыфы, таму мы плацім  за многае, што прадастаўляе сучасная сувязь, значна менш  чым, скажам, у Расіі. Для прыватнага бізнэсу такія ўмовы непрымальныя, без выгады ніхто не будзе ўкладваць капіталы ў гэту справу. Таму сацыяльныя задачы па-ранейшаму будзе выконваць раённы вузел электрасувязі.

Да 2020 года тут плануецца закончыць мадэрнізацыю тэлефонных сетак і АТС, зрабіць даступнымі паслугі высокахуткаснага інтэрнэту і інтэрактыўнага тэлебачання… Для пастаянных кліентаў РВЭС рэгулярныя змены відавочныя. Аднак сувязісты застаюцца адкрытымі і для пажаданняў: усе яны старанна вывучаюцца.

Алег Сідарэнка, фота аўтара.

Один комментарий

  • Виталий

    тарифы пока несоизмеримы со скоростью (особенно если глянуть тарифы наших славянских соседей, то плакать хочется). Там за деньги которые у нас платят за 2 мб\с имеют 40 мб\с (причем исходящая далеко не динозавровых 512кб\с)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *