Воскресенье, 24 июня 2018

Пьяный хулиган чуть не отрубил ноги горожанину

1 498

Як паведаміла старшы следчы РАСК В.І.Барадоўская, супрацоўнікамі аддзела на мінулым тыдні было ўзбуджана дзевяць крымінальных спраў.топор

+Некалькі разоў жыхар горада трапляў на лаву падсудных, але ўсялякі раз пасля чарговага выхаду з месцаў пазбаўлення волі зноў пачынаў амаральны лад жыцця. На гэты раз мужчына, які знаходзіўся  ў стане алкагольнага ап’янення, наладзіў бойку з гараджанінам, з якім у яго былі асабістыя непрыязныя адносіны. Кулакоў хулігану было мала, і ён узяўся за сякеру, нанесшы пацярпеламу некалькі ўдараў па нагах.

Мужчына шпіталізаваны з цяжкімі траўмамі, а ў дачыненні да затрыманага ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.147 Крымінальнага кодэкса (да васьмі гадоў пазбаўлення волі).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *