Четверг, 20 сентября 2018

В День Конституции юноши и девушки Пружанского района получили паспорта

1 391

У нашай краіне адзначылі адно з важнейшых дзяржаўных свят — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У раёне з гэтай нагоды прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Адно з іх — у рамках традыцыйнай рэспубліканскай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі»: больш дзясятка юнакоў і дзяўчат ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі галоўны дакумент грамадзяніна краіны — пашпарт.IMG_3303

Нагадаем, Асноўны Закон Беларусі  быў прыняты роўна дваццаць гадоў таму, замацаваўшы прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства.

Пашпарт і памятную кнігу лепшым вучням раёна ўручыў намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец. Адкрываючы мерапрыемства, Мікалай Пятровіч зазначыў, што на моладзь, у тым ліку і на гэтых юнакоў і дзяўчат, ускладаюцца вялікія на-дзеі:

— У Беларусі пабудавана сацыяльна арыентаваная дзяржава. І вельмі важна, што кожны яе грамадзянін мае магчымасць атрымаць адукацыю, выбраць прафесію па душы. Варта адзначыць, нашай краіне патрэбны адукаваныя людзі. Але пры гэтым кожны павінен імкнуцца быць дастойным грамадзянінам сваёй краіны, а гэта значыць, добрасумленна выконваць работу, за якую бярэцца.  Хочацца спадзявацца, што вы будзеце дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны і станеце добрым працоўным рэзервам на роднай Пружаншчыне, дзе апошнім часам так шмат робіцца для паляпшэння жыцця людзей.

Дарэчы, пацвяр-джэннем апошніх слоў сталі прадэманстраваныя відэасюжэты, падрыхтаваныя за мінулы год журналістамі і паказаныя па тэлебачанні, якія адлюстравалі апошнія набыткі рэгіёна.IMG_3276

Слова ў адказ ад імя юных грамадзян  трымаў Аляксандр  Вакула, які паабяцаў, што яго таварышы прыкладуць усе намаганні, каб апраўдаць ускладзеныя на іх спадзяванні. Тым больш, што маладому пакаленню сёння, без перабольшвання, прадастаўлены ўсе магчымасці для самарэалізацыі.

Не менш хвалюючым мерапрыемства стала для бацькоў, якія ў гэты дзень таксама знаходзіліся ў вялікай зале райвыканкама. З віншаваннямі і пажаданнямі ад іх імя звярнулася Т.В.Радкевіч.

Акрамя таго, з гэтай памятнай падзеяй павіншавала паўнапраўных маладых грамадзян краіны старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Т.К.Кашкан: «Галоўнае — выбірайце справу па душы, і тады работа не будзе цяжарам, а стане падставай, каб вылучыцца сярод іншых. Пераканана, што вамі будуць ганарыцца», — заявіла Таццяна Канстанцінаўна.

Ва ўнісон усім выступоўцам была і прамова намесніка камандзіра верталётнай базы А.С.Куяўскага.

Упрыгожаннем мерапрыемства сталі вакальныя нумары ў выкананні мясцовых талентаў — Н.Трус, Н.Зарука і К.Куксы.

Марына Вакульская.

На здымку: пашпарты ўручаюць намеснік старшыні  райвыканкама М.П. Кудравец і сакратар раённай арганізацыі ГА «БРСМ»  А.М. Бабігорац.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *