Среда, 20 июня 2018

Организаторы первого пружанского семинара невест поделились секретами запоминающейся свадьбы

2 855

Да вяселля рыхтуюцца загадзя. І маладыя, і іх  бацькі жадаюць стварыць сапраўднае свята, якое надоўга запомніцца ўсім гасцям. Сучаснае вяселле мае мноства нюансаў: ад вызначэння з датай да выбару колеру ўпрыгожання залы.  Дарэчы, ад  апошняга ў многім залежыць тое, як будзе выглядаць маладая на фотаздымках.

Як выбраць тамаду, каб ніхто не сумаваў? Як упрыгожыць машыну не толькі стыльна, але і каб гэта было бяспечна для іншых удзельнікаў дарожнага руху? Дзе купіць сукенку?  Дзе заказаць арыгінальны букет? З гэтымі і многімі іншымі пытаннямі маладыя звяртаюцца  да ўсіх, хто мае дачыненне да вяселляў.

Відэографы Сяргей і Святлана Кавальчукі і афарміцель свят Марына Шымко вырашылі адказаць на ўсе пытанні і нават падзяліцца сваімі сакрэтамі. Для гэтага ў нашым горадзе ўпершыню быў арганізаваны семінар нявест.DSC_5169+

Частка першая. Афіцыйная

Загадчыца аддзела ЗАГС райвыканкама Наталля Цібароўская засяроджвае ўвагу маладых на тым, што без юрыдычнага заключэння шлюбу ні адзін святар не возьмецца вянчаць пару.

Каб афіцыйна зарэгістраваць шлюб, неабходна загадзя напісаць заяву ў ЗАГС і сабраць неабходныя дакументы: пашпарты, пасведчанні аб нараджэнні, а ў выпадку паўторнага шлюбу –  дакумент, які пацвярджае скасаванне папярэдняга шлюбу. Рэгістрацыя можа прайсці  нават праз 15 дзён пасля падачы заявы, але лепш на гэты конт пацікавіцца ў работнікаў             ЗАГСа. Справа ў тым, што ёсць “шлюбныя” месяцы. Напрыклад, на рэгістрацыю ў жніўні ці верасні маладыя запісваюцца амаль за год. Перш чым вызначыцца з датай у ЗАГСе, трэба пацікавіцца ці ёсць свабодныя залы ў кафэ ці рэстаранах.

Супрацоўнікі ЗАГСа раяць на саму рэгістрацыю не клікаць усіх гасцей. Для таго, каб адчуць атмасферу ўрачыстасці, дастаткова запрасіць толькі самых блізкіх. Часам вялікая колькасць гасцей паводзіць сябе не лепшым чынам: абраду перашкаджаюць смех, жарты і шум.

Нагадала Наталля Радзівонаўна і аб тым, што ў Пружанскім раёне  праводзяцца выязныя рэгістрацыі шлюбу. На сёння вызначаны два такія месцы: музей-сядзіба “Пружанскі палацык”  і палацавы комплекс Сапегаў у Ружанах.

Яшчэ раз супрацоўніцы ЗАГСа папрасілі не выкарыстоўваць на прыступках хлапушкі, не сыпаць пялёсткі кветак: наступная пара вымушана ступаць па смецці.

Выбар залы

У Пружанскім раёне не надта вялікі выбар памяшканняў для правядзення шматлюдных вяселляў, таму пра заказ варта паклапаціцца загадзя.

Афарміцель Марына Шымко падрабязна спынілася на ўсіх плюсах і мінусах пружанскіх кафэ і рэстаранаў. Аптымістычна гучала тое, што ўсе недахопы можна выправіць правільным афармленнем.Семинар_для невест_15.02.14_012

Галоўныя памылкі пры афармленні залы даволі стандартныя. Маладыя проста прыносяць упадабаны здымак і кажуць, што «павінна быць так». Пры гэтым яны не ўлічваюць ні асаблівасцей  залы, ні сваіх касцюмаў  і нават знешнасці. Другая распаўсюджаная памылка – боязь яркіх адценняў.  Але ад правільнага выбару колераў будзе залежаць і тое, як маладыя атрымаюцца на фотаздымках, ці не “згубяцца” яны на фоне падчас відэаздымкі. Лепей з’эканоміць на катлеце, чым на афармленні – вырашылі ўдзельнікі семінара.

Упрыгожанні для машын Марына Шымко выкарыстоўвае — і іншым  раіць — толькі такія, якія не пашкодзяць транспартнаму сродку і не адваляцца падчас язды. Так, часам здараюцца падобныя непрыемнасці.

Сукенка: свая ці напракат?

Мабыць, кожная дзяўчынка з дзяцінства марыць аб шыкоўнай белай сукенцы, якая падкрэсліць яе прыгажосць і зробіць падобнай на прынцэсу ці кіназорку. Народныя традыцыі і павер’і сцвярджаюць, што сукенка павінна быць новай, не несці на сабе адбітак чужой энергетыкі. Сапраўды прыгожая вясельная сукенка далёка не ўсім па кішэні.  А танныя сукенкі тояць у сабе небяспеку: няякасныя карсеты часта пакідаюць на целе маладой сінякі, а карункі траўмуюць скуру да крыві.  Салон вясельных сукенак “Sofi” прапаноўвае толькі дарагія і фірменныя ўборы. Частку новай калекцыі  прадэманстравалі падчас семінара. У салоне можна выбраць сукенку на свой густ: ад класікі да навейшых модных тэндэнцый.DSC_5149+

Не менш важна падабраць прычоску, якая будзе пасаваць і да твару, і да сукенкі. Макіяж і прычоскі мадэляў былі прадастаўлены лазнева-аздараўленчым комплексам “Пячора”.

На самай справе нявестай быць прасцей, чым жаніхом. Хай нехта і не пагодзіцца, але дзяўчаты прывыклі сачыць за сабой: у кожнай ёсць «свой» цырульнік, майстар па манікюры, ды і да падзеі яны рыхтуюцца загадзя.

Мужчыны ў нашым грамадстве значна прасцей адносяцца да сваёй знешнасці.  Фатографы і відэааператары ў адзін голас раяць жаніхам зрабіць манікюр хаця б перад вяселлем. Часам рукі моцнай паловы чалавецтва выглядаюць так непрыгожа, што без апрацоўкі ў фоташопе проста нельга друкаваць здымкі. Тое ж тычыцца і стрыжкі. Варта яе зрабіць за тыдзень да мерапрыемства, а ні ў якім разе не за дзень.

Як правільна апрануцца, вам падкажуць у магазіне, дзе будзеце набываць касцюм. Запомніце: дрэнным густам лічыцца на вяселлі кашуля з кароткім рукавом, белыя шкарпэткі, а бліскучы шэры касцюм будзе “крывіць” ногі.

Яшчэ адна простая рэч дапаможа жаніху выглядаць на ўсе 100: пасля галення раніцай у дзень вяселля трэба прыпудрыць твар. Гэта дапаможа не “блікаваць” на фотаздымках, а таксама абароніць скуру ад памады тых, хто будзе віншаваць.

Багаты стол ці яркае шоу?Семинар_для невест_15.02.14_005

Падрыхтоўка да вяселля — справа не танная. Хлебасольныя беларусы гатовы з’эканоміць на ўсім, акрамя багатага стала. Але вопыт сцвярджае, што вяселле запамінаецца не колькасцю ежы, а відовішчам.

У Палацы культуры маладым могуць дапамагчы ў пастаноўцы святочнага танца. Такі танец выдатна глядзіцца на відэа і радуе гледачоў.

Дапаможа разнастаіць свята, напрыклад, шоу мыльных бурбалак.  Сваё шоу на семінары прадэманстравалі Алена і Мікалай Плашчанскія з Кобрына.  Відовішча аднолькава захоплівае як малых, так і дарослых. Яно доўжыцца ад 20 мінут да жадання апошняга госця пабываць унутры вялізнай бурбалкі.DSC_4988

Не меней відовішчным, але больш дарагім з’яўляецца фаер-шоу. Перад заказам гэтага шоу неабходна высветліць у  рэстаране або кафэ, ці не забараняецца яго правядзенне на прылягаючай тэрыторыі.  Лепш адмовіцца ад феерверкаў і салютаў – можна атрымаць штраф за парушэнне правапарадку, калі нехта паскардзіцца на лішні шум.

Тамада – усяму галава

Усе прыгатаванні могуць не дапамагчы, калі на свяце не будзе  вядучага. Задача тамады найперш зрабіць свята для маладых і іх бацькоў і не даць сумаваць усім астатнім. Вядучая свят Ірына Кузьміч працуе не першы год. Яна настойвае на тым, каб маладыя асабіста самі выбіралі вядучага свята. Трэба пачуць голас чалавека, паглядзець на яго, каб упэў-ніцца, што менавіта яго стыль не расчаруе. Дапамогуць у выбары і відэаролікі вядучых, якіх можна многа знайсці ў інтэрнэце. Далёка не ўсім падабаюцца конкурсы з распрананнем, якія часам прахо-дзяць на мяжы пошласці. Упэўніцеся, што ваш тамада будзе весці вяселле прыстойна і не дазволіць гасцям кіраваць балем.  Увайшлі ў моду і цяпер даступны і ў Пружанах стылізаваныя вяселлі.

Фота на памяць

Ну і апошняе, што хацелася б сказаць. Сёння ні адно вяселле не абыходзіцца без фота- і відэаздымкі. Аператары настойваюць на папярэдніх сустрэчах з маладымі. Не лянуйцеся і знайдзіце час, каб азнаёміцца з іх творчасцю, праглядзіце партфоліа і відэаролікі. Чытайце водгукі былых кліентаў і каментарыі. Не саромцеся перапытваць, калі вам нешта не зразумела.

Але самае галоўнае ў падрыхтоўцы да вяселля – правільны выбар сваёй другой палавінкі.

Падрыхтавала Кацярына Пашкевіч.

Фота Сяргея Кавальчука.

P.S. Больш падрабязна пра ўсе хітрыкі ў правядзенні свят можна будзе даведацца на наступным семінары, які запланаваны на лета. Сачыце за аб’явамі.

  • » правільны выбар сваёй другой палавінкі.» -согласен на 100% !!!:) Это действительно самое главное!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    хоть и не люблю бляндинок, но черты лица у цыпы, которая на переднем плане, весьма и весьма… Катрин, это пружанская герла чы не? 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Девушка с переднего плана первого фото участвовала в «Мисс Пружаны» и победила в номинации «Фото». А вообще, вроде все пружанские.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    так так я памагаУ галасаваць )))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    о, как! пойду поиском воспульзуюсь да разгляджу героиню… 🙂
    кстате, Кэт, а чаму ты обошла стороной такое число, как первый миллион посещений страниц сайта, согласно статистике мыло.ру? такое дело не грех и замочить на рабочем месте! 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Да, миллион — это хорошо :).
    Я же не знаю, какая именно блондинка вам понравилась. На первой фотографии действительно Ольга Жарова.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Katrin

    Ну нормально. А автор?))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Катюня, а разве ж на других фотках репортажа имеют еще место быть блондинки? 😉 По крайней мере, блондинки Катрин тут точно нет! Или ты — неблондинка? 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Я вижу двух блондинок на переднем плане :). На первой и третьей фотке.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sve.

    А тем временем мы уже готовим второй семинар )))) Приглашаем всех невест (можно с женихами). Вся информация о семинаре будет здесь: https://vk.com/seminar_nevest_pruzhany

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    у меня на телефоне на заднем плане не блондинки а рыжие. )))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    в том-то все и дело! 😀 😀 😀
    слышишь, Катрин? 😉

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Katrin

    Так это на заднем плане. А на первом плане на двух фотках же блондинки! 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    какой-та рыжэватый аддценак прысутствует у втарой ))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *