Понедельник, 19 февраля 2018

Про историческую память и сегодняшние приоритеты. Председатель Пружанского райсполкома Михаил Серков ответил на вопросы наших читателей

1 710

Старшыня райвыканкама М.М.Серкоў адказвае на пытанні, якія паступілі ад нашых чытачоў на сайт газеты “Раённыя будні”.Серков_4998

Алена:

—У Пружанах працуе ЦЭЦ на мясцовых відах паліва, якая лічыцца вельмі эканомнай. Чаму тады жыхары Пружан плацяць за камунальныя паслугі гэтулькі ж, колькі і жыхары іншых гарадоў, дзе няма такіх эканомных ЦЭЦ? І чаму камунальныя паслугі ўвесь час растуць:  драўняныя ж шчэпкі ў адрозненне ад газу і нафтапрадуктаў не купляюцца за мяжой і не даражэюць кожны месяц?

—Аплата насельніцтвам за жыллёва-камунальныя паслугі ў г.Пружаны  ажыццяўлялася ў 2013 годзе ў адпаведнасці з пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.05. 2012 г.,  ад 30.07.2012 г.,  ад 30.10.2013г. і іншымі.

Трэба разумець, што тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі  ўстанаўліваюцца ўрадам і яны аднолькавыя для насельніцтва на тэрыторыі ўсёй  Беларусі. Да таго ж, плацім мы за іх  не па сабекошце, а намнога танней.

Не забывайце таксама, што цепла-і электраэнергія, якую дае наша ЦЭЦ, — гэта далёка не ўсе віды жыллёвых паслуг.

Тарас:

—Добры дзень! Адказваючы на шматлікія пытанні папярэдняй анлайн-канферэнцыі, Вы спасылаліся на недахоп грошай, але ў той жа час распавялі пра планы будаўніцтва новага ЗАГСа ў раёне гарадскога парку. У сувязі з гэтым два пытанні:

1. Чаму гэтае будаўніцтва  пастаўлена больш высокім прыярытэтам, чым будаўніцтва іншых аб’ектаў? Ці не варта было б  перад яго ўзвядзеннем пацікавіцца ў жыхароў Пружан, на што яны лічаць больш мэтазгодна выдаткаваць сродкі: на новы ЗАГС, неўралагічнае аддзяленне бальніцы, дзіцячы сад у мікрараёне «Заходні», школу, гасцініцу, дзе госці змаглі б пагуляць у боўлінг, дзіцячы забаўляльны цэнтр ці штосьці іншае?

2. Чаму для будаўніцтва абраны раён гарадскога парку і ці не атрымаецца так, што новабудоўля сапсуе аблічча парку і старадаўняга  Палацыка, якія занесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, як гэта атрымалася, напрыклад, у Шарашове, дзе старадаўняя званіца відавочна дысануе з будынкам магазіна?

—Прыярытэт на сённяшнім  этапе ў нас – узвядзенне будынка неўралогіі. А ЗАГС проста ў пераліку магчымых праектаў. Пэўны пералік мы вызначаем з дэпутатамі раённага Савета кожны раз і на кожны год. Калі казаць асобна пра будынак ЗАГСа, то цяпер разглядаюцца два альтэрнатыўныя праекты. Так што, можа з’явіцца зусім іншая ідэя яго пераносу. Калі ўнесяце прапановы, буду рад.

Цяпер на конт таго, дзе яго будаваць. Раён парку — гэта не сам парк. Калі праект будзе, то ён пройдзе ўзгадненне з гісторыкамі, праектным інстытутам  і з грамадскасцю таксама. У гэтым пытанні, я лічу,  трэба дзейнічаць вельмі асцярожна.

***

— Паважаны Міхаіл Мікалаевіч! Скажыце, калі ласка, у сувязі са згортваннем праграм па крэдытаванні банкамі насельніцтва на будаўніцтва жылля ці будзе ў бліжэйшы час у Пружанах весціся будаўніцтва новых шматкватэрных дамоў? У якіх менавіта месцах горада яны размесцяцца і якія тэрміны пачатку і заканчэння будаўніцтва?

—Будзе. У раёне Воднага палаца сёлета будзе завершаны будаўніцтва дома  кааператыва №13, у наступным годзе, спадзяемся, адсвяткуюць наваселле члены жыллёва-будаўнічага кааператыва №14.

Таццяна Мікалаеўна:

—У «Раённых буднях» надрукаваны выдатны артыкул пра Слабудку, з фатаграфіямі цэглы, з якой былі зроблены падарваныя ў 2010-2011 гадах у гэтым ваенным  гарадку казармы 19-га стагоддзя. На цэгле таўро «Брэст-Літоўская крэпасць 1889». Раней публікаваліся фатаграфіі будматэрыялаў сядзібы ў Белавусаўшчыне, знесенай у 2011 годзе. На іх — таўро «Paris», «London», «Залаты медаль сусветнай выставы ў Парыжы».

Міхаіл Мікалаевіч, хацелася б пачуць Ваша стаўленне, па-першае, як простага грамадзяніна да зносу падобных будынкаў і, па-другое, як кіраўніка, які рашыў працаваць далей з супрацоўнікамі, што праводзілі гісторыка-культурную экспертызу гэтых будынкаў і  прызналі іх будынкамі, якія не ўяўляюць культурнай і гістарычнай каштоўнасці і падлягаюць зносу. У гэтых дзеяннях  было жаданне проста пазбавіцца ад лішняй працы па прынцыпе «няма будынка — няма праблем» або проста супрацоўнікам не хапіла кампетэнцыі? А можа, наадварот, яны зрабілі правільна?

Ці будзе прынята прапанова аўтараў артыкула  надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці пакінутым будынкам 19 стагоддзя ў былым  ваенным  гарадку Слабудка або варта чакаць далейшага зносу такіх пабудоў?

—Прасіў і прашу не падштурхоўваць мяне да ацэнкі тых дзеянняў, якія былі да таго, калі я быў назначаны на пасаду кіраўніка раёна. Гэта, сама меней, не карэктна. Асабіста як чалавек і як кіраўнік падтрымліваю меркаванне аўтара пра ўключэнне пакінутых будынкаў у Збор помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны.

***

—Паважаны Міхаіл Мікалаевіч, у Пружанах ёсць выдатныя прыклады вяртання вуліцам гістарычных назваў. Напрыклад, вуліцы Кафанава была вернута назва Горка. Таксама ёсць добрыя прыклады надання вуліцам імёнаў славутых ураджэнцаў Пружаншчыны і Беларусі. Напрыклад, Рыгора Шырмы,  Багдановіча.

Між іншым, засталося ў нашым горадзе і шмат вуліц, назвы якіх немагчыма патлумачыць сваім дзецям і ўнукам, бо асобы і падзеі, якім яны прысвечаныя, альбо не маюць дачынення да Пружанаў і да Беларусі ўвогуле, альбо сувязь гэтая вельмі трагічная. Ці не надышоў  час вярнуць гэтым ву-ліцам гістарычныя назвы: Сацыялістычнай — Царкоўная, Савецкай —  Пацэвіча альбо Замкавая, Кірава — былую Патапаўку, Леніна — гістарычную Хватку і г.д., а таксама ўвекавечыць імёны нашых славутых землякоў  Забэйды-Суміцкага,  Льва Сапегі і іншых? Вядома, што адразу ўсе вуліцы перайменаваць немагчыма, але па адной разам з дапамогай грамадскіх аб’яднанняў гэта рэальна.

—Працэс неадназначны. Не маю ніякага маральнага права на ініцыяванне працэсу пераназвання вуліц. Паколькі не з’яўляюся выхадцам горада Пружаны. Рашэнне аб назве вуліц прымае раённы Савет дэпутатаў. Асабіста я падтрымліваю Ваша меркаванне, што вуліцы павінны быць названы імёнамі знакамітых землякоў. Прыкладу максімум намаганняў, каб такія вуліцы з’явіліся.

***

—У 2012 годзе была вызначана буйная пляцоўка па пошуку сланцавага газу — Шарашоў-ская. Ці праводзіліся з тых часоў якія-небудзь работы на  гэтай пляцоўцы або гэта толькі патэнцыяльная пляцоўка на далёкую будучыню?

—Паведамленне аб гэтым прайшло толькі ў друку. Пра тое, што ў нашым раёне вядуцца ці ў хуткім часе будуць весціся нейкія пошукавыя работы, мне пакуль невядома. Дзякуй за падказку. Паспрабую даведацца  пра гэта больш падрабязна.

Жыхар Мінска:

—Міхаіл Мікалаевіч! Падчас папярэдняй прэс-канферэнцыі Вы, мабыць, мяне няправільна зразумелі. Я прапаноўваў адкрыць дабрачынны рахунак для аднаўлення якога-небудзь аднаго канкрэтнага гістарычнага архітэктурнага помніка, а не проста дабрачынны рахунак, адкуль будуць брацца грошы на ўсялякія новыя паркі, музеі і іншыя новабуды. І калі фундатары на ружанскую сінагогу і ружанскі палац ужо знойдзены, то збіраць грошы можна на любы іншы гістарычны помнік Пружаншчыны .

Але гэта – да слова. Мяне цікавіць, што будзе сабой уяўляць «музей абаронцаў Радзімы»? Там будуць ушанаваны толькі савецкія воіны альбо таксама ўзгаданы абаронцы, напрыклад, з атрадаў Каліноўскага, Касцюшкі і іншых?

—Пакуль мы можам гаварыць толькі аб канцэпцыі музея ў самым шырокім разуменні. Канчатковае рашэнне будуць прымаць, безумоўна, найперш  гісторыкі. Працэс гэты, мне падаецца, вельмі працаёмкі  і вельмі працяглы.

Ад рэдакцыі.  Шаноўныя чытачы! Ці не здаецца вам, што звароты да першай асобы раёна ў ананімнай форме ці за подпісамі кшталту “Працаголік”, “Нумізмат”, “Воран” не зусім прыстойныя? Паважайце сябе, не бойцеся  публічна выказваць сваю пазіцыю – у нас адкрытае грамадства.

2 комментариев

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    у нас адкрытае грамадства? :-O я вас умоляю — у нас все и вся под колпаком! 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *