Пятница, 19 апреля 2024

От 2 до 20. В семье Зарембо растят пять детей

2 264

Узнагароды бываюць розныя: за мужнасць, гераізм, працу… Узнагарода за мацярынства, акрамя  самаадданасці і працавітасці жанчыны, увасабляе ў сабе і радасць. Радасць, якую дорыць маці новым нараджэннем дзіцятка, будучага грамадзяніна краіны.

Радасць пружанкі Ірыны Лявонцьеўны Зарэмбы можна смела памножыць на пяць. Менавіта столькі дзяцей нарадзіла і выхоўвае гэтая жанчына, за што нядаўна была ўдастоена высокай дзяржаўнай узнагароды – ордэна Маці. Хаця, як прызнаецца сама, да гэтага не імкнулася і пра пяцёрых дзяцей спярша нават і не марыла. Так атрымалася…SAMSUNG DIGITAL CAMERA

А калі Бог дае, значыць, так трэба.

Старэйшай дачцы Таццяне хутка дваццаць. Яна ўжо самастойная, працуе. Дванаццацігадовая Валерыя, малодшы за яе на год Ілья і васьмігадовы Максім – школьнікі. З імі, як прызнаецца шматдзетная мама, таксама няма праблем. Яны заўсёды разам і з аднолькавай адказнасцю клапоцяцца адзін пра другога. Ну а самай нечаканай радасці, Кірылу, хутка споўніцца два гады. І хоць любімы занятак малодшанькага бегаць па кватэры і размалёўваць шпалеры, мама зноў-такі ў гэтым знаходзіць станоўчыя моманты:

— Як кажа наш тата, — з усмешкай заўважае яна, — пакуль закончым рамонт у кватэры, новы давядзецца рабіць. Але ён жа будзе новы!

Вялікая сям’я Зарэмбаў вылучаецца сяброўствам. Старэйшыя дзеці дапамагаюць малодшым і нават удзельнічаюць у развіцці іх здольнасцей і талентаў. Лера спявае, Ілья захапляецца нямецкай мовай і выразным чытаннем, Максім пакуль толькі гуляе ў камп’ютары, але браты і сёстры спадзяюцца, што гэта толькі пачатак сур’ёзнага вывучэння камп’ютарных праграм. Ну, а старэйшая Таццяна – швачка па прафесіі, і мадэльер, і закройшчыца для малых. Як гаворыць пра дачку мама, Таццяна — асноўная яе памочніца, з усімі хатнімі справамі спраўляецца нароўні з ёю.

Кажучы пра сваю маму, дзеці не шкадуюць цёплых слоў, адзначаючы, якая яна добрая і ласкавая. А акрамя традыцыйных пажаданняў здароўя і дабрабыту, паэтычны Ілья раптам заўважае:

— Усе мы, як кветкі жыцця. Таму так хочацца, каб у нашым сямейным букеце з’явілася новая кветачка. І гэта можа ажыццявіць толькі наша любая мама.

На здымку: Ірына Зарэмба і яе «кветкі».

Галіна Каляда, фота аўтара.

Один комментарий

  • Sve.

    ПОЗДРАВЛЯЮ ИРИНУ С ТАКОЙ ВЫСОКОЙ НАГРАДОЙ!!!! Ирочка, ты — умница. И детки у тебя хорошие. Счастья вашей семье!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *