Четверг, 21 июня 2018

Как любовь к животным привела брестчанку в Шени

1 678

У прафесію прыходзяць па-рознаму. Вольга Васютовіч — карэнная брастаўчанка, нарадзілася і вырасла ў абласным цэнтры. Яшчэ ў дзяцінстве гадзінамі магла гуляць з хатнімі жывёламі. У сям’і жыў сабака. Падчас вучобы ў школе любімым прадметам стала біялогія.

Калі ж давялося вызначацца з будучай прафесіяй, Вольга доўга не вагалася: стала студэнткай Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.IMG_0769_7992

— У выбары прафесіі галоўную ролю адыграла любоў да жывёл, — гаворыць Вольга.

Гады вучобы праляцелі хутка. У мінулым верасні малады ветэрынарны ўрач прыехала на працу ў ААТ «Шані-аграпрадукт».

— У гаспадарцы сустрэлі вельмі ветліва, — успамінае Вольга. — Адразу было вырашана і жыллёвае пытанне.

Пачынаць маладому спецыялісту было няпроста. За Вольгай замацаваны МТК «Шані», дзе ўтрымліваецца 600 галоў дойнага статка і маладняк.

— На самым пачатку працоўнай дзейнасці мне вельмі дапамог галоўны ветэрынарны ўрач таварыства А.С.Касьян, — зазначае малады спецыяліст. — Ды і цяпер я часта звяртаюся да яго па парады.

Вядома, што тэорыя адрозніваецца ад практыкі. З гэтым давялося сутыкнуцца і Вользе. Напрыклад, тыя ветпрэпараты, якія вывучалі ў акадэміі, ужо састарэлі, а з’явіліся новыя і больш эфектыўныя. А гэта значыць, што неабходна пастаянна займацца самаадукацыяй.

Вольга — маладая і сімпатычная дзяўчына, і ў яе ўсё жыццё яшчэ наперадзе. Я не мог стрымацца ад пытання:

— А ці не сумна ў вёсцы?

Дзяўчына, крыху задумаўшыся, адказала на гэта проста:

— Сумаваць няма калі, не хапае часу.

І гэта сапраўды так. Вольга набывае другую вышэйшую адукацыю: хоча быць ветэрынарна-санітарным экспертам. Ды і на рабоце клопатаў хапае.

А што ж у вольны час? Вольга з захапленнем чытае кнігі, якія бярэ ў мясцовай бібліятэцы.

Мае малады спецыяліст і законны выхадны ў нядзелю, калі можна наведаць бацькоў і пахадзіць па вуліцах роднага горада.

Ці застанецца яна працаваць у гаспадарцы праз два гады, пакуль казаць яшчэ рана. Але з упэненасцю можна сказаць, што Вольга — дзяўчына з характарам і з аптымізмам глядзіць у будучыню.

На здымку: ветэрынарны ўрач ААТ «Шані-аграпрадукт» В.У.Васютовіч.   

2 комментариев

  • Sralee Muhee

    Было бы цикава узнаць, засталася ли дзяучына працаваць у Шанях? Як раз 2 года прайшло… 😀 😀 😀
    Кацярына, не удовлетворите ли Вы моё любопытство? 😉 😉 😉

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • ДНК

    А чаму не «брэстаўчанка»?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *