Понедельник, 19 февраля 2018

В прошлом году в Пружанском районе наблюдался рост рождаемости. У 95 новорожденных отец неизвестен

1 033

Летась упершыню за апошнія гады ў раёне назіраўся рост нараджальнасці. Калі ў 2012 годзе на Пружаншчыне з‘явілася на свет 527 немаўлят, у 2013 годзе – 560, з якіх 314 – у радзільным аддзяленні Пружанскай ЦРБ.аист1

— Аднак чаму такая розніца? – пытаюся ў загадчыцы акушэрскага аддзялення ЦРБ С.Карповіч.

— Згодна з адпаведным загадам Міністэрства аховы здароўя ад 23 студзеня 2010 года “Аб рознаўзроўневай сістэме аказання перынатальнай дапамогі маці і дзіцяці”, — тлумачыць Святлана Вячаславаўна, — прымаць усе роды ў нашым радзільным аддзяленні першага ўзроўню мы не можам. З мэтай паляпшэння дапамогі цяжарным жанчынам, парадзіхам і немаўлятам існуюць перынатальныя цэнтры другога і трэцяга ўзроўняў. Бліжэйшыя з іх ад нас — у Кобрыне і Брэсце. Таму ў больш складаных сітуацыях цяжарныя жанчыны едуць туды.

— Магчыма, прычынай таму медыцынскае забеспячэнне?

— Зусім не, бо яно ў нас  вельмі добрае. Ёсць спецыяльнае абсталяванне, якое дазваляе кантраляваць работу сэрца яшчэ ненарадзіўшагася дзіцятка, таксама ў наборы ўсе неабходныя медыкаменты, ёсць нават свая аперацыйная. Створаны камфортныя палаты для мам з дзеткамі ў радзільным аддзяленні. Таму сваімі сіламі мы праводзім планавыя аперацыі, лечым хранічныя жаночыя захворванні, аказваем медыцынскую дапамогу жанчынам на ранніх тэр-мінах цяжарнасці.

— Святлана Вячаславаўна, ці паўплывала на рост нараджальнасці зніжэнне колькасці абортаў?

— Сапраўды, дзякуючы добра наладжанай у бальніцы і паліклініцы  рабоце па планаванні сям’і на амбулаторным этапе, колькасць абортаў у нас зніжаецца з года ў год. Калі ў 2012 годзе было зроблена 50 абортаў, то ў мінулым – 46. На гэта ўплывае і прапаганда здаровага ладу жыцця. Усе жанчыны дзетароднага ўзросту пад наглядам спецыялістаў і, пры неабходнасці праходзяць аздараўленне да наступлення цяжарнасці. У той жа час варта адзначыць, што з усіх мінулагодніх абортаў 24 былі зроблены жанчынам з групы, якая знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Ва ўсіх іх ужо ёсць па трое і больш дзяцей. Многія з такіх жанчын пазбаўлены бацькоўскіх правоў, і іх дзяцей выхоўвае дзяржава.

— Якім чынам выяўляюцца такія “ненадзейныя” жанчыны?

— Вялікую работу ў гэтым плане праводзяць работнікі ФАПаў, якія ў складзе камісій робяць па-дворныя абходы. Тады часта і выяўляюцца людзі, якія вядуць амаральны лад жыцця. Дарэчы, летась васямнаццаці такім жанчынам былі пастаўлены ўнутрыматачныя кантрацэптывы за кошт райбюджэту.

— Як вядома, медыкамі вядзецца сур’ёзная работа па прапагандзе нараджальнасці…новорожденный

— Так. Пры жаночай кансультацыі паліклінікі створана і працуе школа для тых, хто толькі збіраецца браць шлюб. Урачы вучаць будучых жонак і мужоў планаванню сям’і, акцэнтуюць увагу на тым, як патрэбна рыхтавацца да таго шчаслівага моманту, калі ім абвесцяць: “У вас будзе дзіця”. У мінулым годзе такую школу прайшлі 268 слухачоў. Ну а тыя, хто ўжо рыхтуецца стаць мамамі і татамі, наведваюць іншыя школы, якія таксама існуюць пры жаночай кансультацыі. Так, школу бацькоў летась наведала звыш чатырохсот мужчын, школу мам – каля васьмісот жанчын.

— Святлана Вячаславаўна, а ці могуць жанчыны з сельскай мясцовасці трапіць на прыём да раённых гінеколагаў нароўні з гарадскімі?

— А гэтага і не патрабуецца, тым больш, калі згадаць колькасць нашых непасрэдных пацыентак. Жаночае насельніцтва раёна складае звыш 26 тысяч чалавек, з якіх каля дзесяці тысяч – жанчыны дзетароднага ўзросту. Згодна з адпаведным палажэннем Міністэрства аховы здароўя, усе жанчыны,  якія абслугоўваюцца ў Кляпацкай, Ліноўскай, Новазасімавіцкай і Хараўской амбулаторыях, аглядаюцца на месцы ўрачамі агульнай практыкі. Праўда, калі ёсць такая неабходнасць, іх прымуць і ўрачы жаночай кансультацыі.

Гутарыла Галіна КАЛЯДА.

У мінулым годзе ў раёне:

² нарадзілася 283 хлопчыкі і 277 дзяўчынак;

² пяцёра мам нарадзілі двойні;

² акрамя беларусаў, бацькамі немаўлят сталі 33 замежныя грамадзяніны: 21 мужчына з Расіі, Украіны, Азербайджана, Казахстана і Турцыі, 12 жанчын з Расіі, Украіны і Малдовы.

² У 95 нованароджаных бацька невядомы.

Узроставыя катэгорыі бацькоў

   Бацька     Маці

Да 16 гадоў                                     —              —

Ад 16 да 18 гадоў                            —                 6

18 гадоў                                           —                 8

19 гадоў                                               2                19

Ад 20 да 25 гадоў                             96              176

Ад 25 да 30 гадоў                            161              173

Ад 30 да 35 гадоў                           124              126

Ад 33 да 40 гадоў                             56               37

Ад 40 да 45 гадоў                             22                14

Ад 45 да 50 гадоў                               4                  1

Ад 50 і старэй                               —              —

 

Сярэдні ўзрост маці — 27 гадоў, бацькі – 29.

Узрост узяўшых шлюб у 2013 годземолодожены

                                             Жаніхі   Нявесты

Да 18 гадоў                                   —                      7

18 гадоў                                             5                    15

19 гадоў                                             6                    20

20 гадоў                                           13                    26

21 год                                               16                    37

22 гады                                           28                    41

23 гады                                           33                    33

24 гады                                           40                    26

25 гадоў                                          32                    29

26 гадоў                                          42                    25

27 гадоў                                          25                    13

28 гадоў                                           16                     11

29 гадоў                                           16                    15

30 гадоў                                          20                    13

31-35 гадоў                                     37                    42

36-40 гадоў                                     30                    17

41-45 гадоў                                      18                    16

46-50 гадоў                                     15                      8

51-55 гадоў                                      12                      9

56-60 гадоў                                       2                      4

Звыш 60 гадоў                                 9                      8

З іх пенсіянеры                             10                    15

 

Усяго ў 2013 годзе ў раёне было зарэгістравана 414 шлюбаў. Сярэдні ўзрост мужчын, якія ўзялі шлюб, — 29 гадоў, жанчын – 27.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *