Среда, 20 июня 2018

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь А.И. Юркевич: «Неразрешимых проблем не бывает»

1 017

На прыём да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Пружанскай выбарчай акругі А.І.Юркевіча, які ён праводзіў у лютым, сабралася нямала людзей. Не ўпусціла такога моманту і рэдакцыя. Нас цікавілі не толькі праблемы, з якімі прыйшлі да дэпутата выбаршчыкі, але і наогул законатворчая дзейнасць намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы А.І.Юркевіча.

— На гэты раз, — удакладняе Аляксандр Іванавіч, — на прыём прыйшлі дзесяць чалавек. Многія з іх падымалі сапраўды надзённыя праблемы, якія неабходна вырашаць. Некаторыя, як у выпадку з назначэннем былому работніку льготнай пенсіі, маглі быць вырашаны даўно і без умяшальніцтва дэпутата. У наяўнасці — вынік нядобрасумленнага выканання сваіх абавязкаў работнікамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.депутат палаты представителей юркевич

З набалелым – неабходнасцю пракладкі каналізацыйных сетак, звярнуліся жыхары вуліц Заходняй, Белавежскай і Шашэйнай. І зноў жа, не хачу пакрыўдзіць адпаведныя раённыя службы, аднак гэта той выпадак, калі прамаруджванне з прыняццем рашэнняў не даравальна. Не трэба баяцца браць на сябе адказнасць. Тым больш, што невырашальных пытанняў проста не існуе, як і ў гэтым выпадку.

Хацеў бы засяродзіць увагу і на праблеме газіфікацыі г.п.Шарашова, якую таксама падымалі людзі. Пытанне з пракладкай газаправода вырашана. А вось што рабіць з аднаўленнем і асфальтаваннем цэнтральных вуліц, дзе ён бу-дзе пракладзены? Гэтая справа — нятанная. Толькі адзін кіламетр такой адноўленай вуліцы абыдзецца ў              1 мільярд 300 мільёнаў рублёў. З гэтай нагоды буду працаваць з адпаведнымі рэспубліканскімі службамі і паралельна шукаць сродкі на рамонт дарогі.

— Ці будуць вырашаны гэтыя людскія праблемы?

— Бясспрэчна. Больш таго, назаву канкрэтную дату: ужо ў наступным го-дзе шарашоўцы будуць з прыродным газам.

— Аляксандр Іванавіч, калі ласка, некалькі слоў наогул пра сваю дэпутацкую дзейнасць.

— Напружанасць, з якой працавалі дэпутаты, была зададзена рытмам, у якім жыве краіна, вырашаючы задачы па тэхналагічным абнаўленні эканомікі. Прынята каля 90 запатрабаваных жыццём законапраектаў. Прыярытэтным стаў наш удзел у фарміраванні бюджэтна-падатковай па-літыкі на бягучы год. Нягледзячы на тое, што патрабаванні да падрыхтоўкі галоўнага фінансавага дакумента былі дастаткова жорсткімі, мы своечасова прынялі бездэфіцытны бюджэт, забяспечыўшы фінансавыя ўмовы для стабільнага развіцця эканомікі і сацыяльнай сферы. Акрамя гэтага, была завершана работа над блокам законапраектаў, стымулюючых ролю рынку за кошт скарачэння сферы цанавога рэгулявання, стварэння умоў для здаровай канкурэнцыі. У Працоўны кодэкс унесены папраўкі, якія забяспечваюць гібкасць рэгулявання працоўных адносін, баланс правоў і інтарэсаў работнікаў і наймальнікаў.

— Як вядома, шмат увагі дэпутаты ўдзялялі  і пытанням сацыяльнага блока…  

— Сапраўды, з вялікай адказнасцю вырашаліся задачы, накіраваныя на ўмацаванне здароўя нацыі, павышэнне адукацыйнага і культурнага патэнцыялу грамадства. Грунтоўную заканадаўчую базу атрымаў спорт. З прыняццем законапраекта “Аб беларусах замежжа” мы атрымаем базавы дакумент, які наладзіць сістэмную работу з нашымі замежнымі суайчыннікамі, умацуе іх сувязь з Радзімай, пашырыць іх удзел у эканамічным і культурным жыцці Рэспублікі Беларусь.

Важна, што ўсе дэпутацкія рашэнні атрымалі шырокае грамадскае абмеркаванне. Гэта датычыць і такіх вострых праблем, як гвалт у сям’і, наркаманія, увядзенне адказнасці за прадастаўленне ў арэнду жылля, набытага на ўмовах ільготнага крэдытавання. Прапанаваныя шляхі іх вырашэння выклікалі часам супярэчлівыя погляды, але ў цэлым прынятыя нормы знаходзяць падтрымку ў грамадстве, бо адпавядаюць інтарэсам большасці насельніцтва.

Інтэрв’ю ўзяла Галіна Каляда.  

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *