Понедельник, 19 февраля 2018

В Пружанах попрощались с зимой

1 376

У нядзелю другога сакавіка ў Пружанах праводзілі зіму: на гарадской плошчы адбылося масавае святкаванне «Масленіцы».

Свята было арганізавана ў традыцыях мінулых гадоў: гэта і цудоўныя выступленні самадзейных артыстаў, і слуп з падарункамі, і смачныя пачастункі. Не хапала хіба што толькі сонейка, каб адчуць, што прыйшла сапраўдная вясна.Масленница 30

На гэты раз здзівіў пакупнікоў ручнымі вырабамі пружанскі Дом рамёстваў, які арганізаваў сваю палатку, і, бадай, ніводзін гараджанін не прайшоў міма яе.

Трэба аддаць належнае, самадзейныя артысты з розных Дамоў культуры раёна ўмеюць запальваць публіку: конкурсы, жарты, танцы і спевы не пакінулі раўнадушнымі ні малых, ні дарослых. Практычна ў кожным нумары ўдзельнічалі гледачы: каму давялося паказаць танец, а хто выпрабоўваў і сваю сілу. Шмат спроб было сярод дужых і лоўкіх здабыць падарункі са слупа, але ўдалося гэта толькі аднаму.

Алег Сідарэнка, фота аўтара.

2 комментариев

  • Дима

    Почему только одному удалось снять приз со столба? Все ведь 4 подарка были сняты.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Катя, атвичай! Или Олег… 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *