Воскресенье, 23 сентября 2018

У Мінску адбылася прэзентацыя электроннага рэсурса «Юзэф Ігнацы Крашэўскі»

1 149

Працэс стварэння дыска быў выстаўлены на абмеркаванне падчас абласнога свята «Ружанская брама» летам мінулага года. Цікаўнасць да гэтага праекта праявілі тры бакі — беларускі, польскі і ўкраінскі, работа вялася пры фінансавай падтрымцы ЮНЭСКА.крашевский

Мяркуецца, што для далейшай папулярызацыі праекта члены рабочых груп, а таксама прадстаўнікі СМІ праедуць па «дарозе Крашэўскага»: Доўгае — Бяла Падляска — Жытомір — Роўна. Старт гэтаму турыстычнаму маршруту будзе дадзены падчас сёлетняй «Ружанскай брамы». Стварэнне відэафільма аб праекце і падарожжы павінна стаць яшчэ адным вынікам гэтай работы.

Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *