Пятница, 19 января 2018

Начальник Пружанского РОВД Сергей Маркович: «Случайных людей в нашем коллективе нет»

1 651

Крыху больш за паўгода таму мы сустракаліся з начальнікам раённай міліцыі  С.А.Марковічам. Падчас інтэрв’ю ён падзяліўся сваімі планамі і чаканнямі. Таму, відавочна, з пытання наконт зробленага і пачалася гутарка нашага карэспандэнта з падпалкоўнікам напярэдадні прафесійнага свята.ГАИ 3

— Крымінальны «багаж»  злачынстваў і правапарушэнняў за першую палову 2013 года прывёў да таго, што ўвогуле год закончыўся з нездавальняючымі для мяне паказчыкамі, — зазначае Сяргей Аляксандравіч. — Рост адбыўся амаль па ўсіх накірунках. Аднак з іншага боку гэта дало нам магчымасць рэальна ацаніць стан спраў у ахове правапарадку на Пружаншчыне, вызначыць слабыя месцы і ўласныя недапрацоўкі.

І пэўныя зрухі ўжо бачны: па выніках года знізілася колькасць крадзяжоў, бо праводзілася мэтанакіраваная прафілактыка гэтых злачынстваў. Рабіўся акцэнт на тлумачальныя мерапрыемствы з жыхарамі раёна. Увага ўдзялялася і асобам, якія выйшлі з месцаў пазбаўлення волі. Тут у нас яшчэ вялікі фронт работы, бо такіх на сённяшні дзень па раёне зарэгістравана звыш 600 чалавек. Як паказвае практыка, кожны трэці схільны да далейшых супрацьпраўных дзеянняў. Трэба ўзмацняць кантроль, а яшчэ аказваць дапамогуў сацыяльнай рэабілітацыі гэтых людзей.

Немалаважнымі для нас з’яўляецца і грамадская думка ў стаўленні да супрацоўнікаў міліцыі: мы пастаянна вывучаем яе, звароты людзей, каб выкараніць разам нашы недахопы і пралікі.

— Сяргей Аляксандравіч, Вы ацэньваеце работу вачамі прафесіянала. З пункту гледжання кіраўніка праваахоўнай арганізацыі, ці ўсё належным чынам наладжана ў пружанскай міліцыі?

— Трэба над многім працаваць, асаблівую ўвагу ў бягучым годзе буду звяртаць на дысцыпліну. Хаця ў цэлым калектыў у нас зладжаны, выпадковых людзей няма. Асабліва хацеў бы выдзеліць работу такіх падраздзяленняў, як аддзяленне ДАІ, якое атрымала самую высокую адзнаку падчас апытання жыхароў раёна, група па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў, інспекцыя па справах непаўналетніх, міліцыя грамадскай бяспекі.

— Новы час робіць новыя выклікі. Лішняе пацвярджэнне таму — цяперашняя сітуацыя ў нашых суседзяў — ва Украіне. Наколькі беларуская, у прыватнасці, пружанская міліцыя гатова да выканання сваіх прамых абавязкаў — падтрымання парадку?

— Калі зрабіць нават павярхоўны аналіз падзей у нашых украінскіх суседзяў, то відавочна, што да хаосу прывяла адсутнасць канкрэтнай пазіцыі ў кіраўніцтва дзяржавы. Таму можна зрабіць некаторыя прагнозы наконт магчымых падзей у нашай краіне. Палітыка кіраўніка нашай рэспублікі дае ўсе падставы супрацоўнікам міліцыі захоўваць вернасць сваёй прысязе, канстытуцыйнаму ладу і спакою беларускага народа.

Па-другое, многае залежыць і ад маральных якасцей самога міліцыянера: калі ён дакладна ведае, што яго абавязак — абараняць людзей, нават ахвяруючы сваім здароўем, то служыць становіцца значна лягчэй. Наперадзе добра бачная перспектыва, прысутнічае дакладная ідэалагічная лінія, аснова  якой — у падтрыманні парадку і ахове жыцця і здароўя грамадзян.

23 сакавіка ў нашай краіне пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Гэта стане чарговым выпрабаваннем і для праваахоўных органаў. Мы павінны кругласутачна забяспечваць парадак. Не ўсе дакладна разумеюць, што хаваецца за гэтымі словамі. Гэта азначае недапушчэнне ўсялякіх правакацыйных праяўленняў на выбарчых участках, захаванне спакою выбаршчыкаў, якія маюць права прыйсці і свабодна аддаць свой голас за будучыню краіны і раёна. У начны час супрацоўнікі міліцыі таксама будуць дзяжурыць на ўчастках, каб папярэдзіць магчымыя гвалтоўныя дзеянні з боку звычайных хуліганаў.

— Сяргей Аляксандравіч, Вы таксама з‘яўляецеся кандыдатам у дэпутаты раённага Савета новага склікання. Зразумела, што пры ўдалым раскладзе падзей Вам, як дэпутату, давядзецца працаваць у агульнай камандзе, прымаючы вывераныя рашэнні на карысць жыхароў раёна. На чым хацелася б з‘акцэнтаваць увагу?

— У мінулым годзе райаддзел стаў ініцыятарам абмежавання часу продажу спіртных напояў да 22 гадзін. І гэта дало свой плён: колькасць злачынстваў, звязаных са злоўжываннем алкаголю паменшала. Але не настолькі, што можна назваць гэта перамогай. Таму лічу, што дэпутатам раённага Савета дэпутатаў наступнага склікання трэба ўзмацніць прафілактычную работу, накіраванную на антыалкагалізацыю насельніцтва. Асабліва трэба змагацца з продажам танных спіртных напояў.

Гутарыў  Алег Сідарэнка.

 На здымкУ: супрацоўнікі дзяржаўта-інспекцыі А.Я.Міхальчук, А.А.Краснакуцкі, А.А.Кабрынец.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *