Четверг, 3 декабря 2020

«Раёнка» дапамагае эканоміць!

2 664

Штомесяц двойчы на старонках “Раённых будняў” друкуюцца дысконтныя купоны. Справа ў тым, што кожны падпісчык, маючы такі купон, можа атрымаць скідкі на пакупкі ў вызначаных магазінах. Напрыклад, падпіска на месяц каштуе каля 5 тысяч рублёў. І яна адразу можа акупіцца! Пры пакупцы камплекту пасцельнай бялізны коштам 150 тысяч рублёў з дапамогай “раёнкі” можна атрымаць скідку на 7,5 тысяч рублёў!
Безумоўна, існуюць некаторыя абмежаванні: адзін купон толькі на адну пакупку. Нельга сабраць 30 дысконтаў і ўзяць рэч бясплатна. Абавязкова прадаўцы пры пакупцы патрабуюць прад’яўлення купонаў.
Такім чынам, у лютым можна атрымаць скідкі на тавары і паслугі ў наступных гандлёвых аб’ектах і сервісных арганізацыях:
— магазін жаночага адзення ад беларускіх вытворцаў (г.п.Ружаны, гандлёвы дом па вул.Чкалава, 1);
— магазін “Аквілон”: будаўнічыя і аддзелачныя матэрыялы (г.п.Ружаны, гандлёвы дом па вул.Чкалава, 1);
— “Кнігі” (міні-рынак “Салют”, пав.№7);
— “Оптыка” (сіці-цэнтр “Наш дом”);
— рамонт гадзіннікаў (вул.Савецкая, 6);
— цырульня “Майстар-клас” (ГД “Гефест”);
— “Цифра” (будынак ДТСААФ);
— “Сэканд хэнд” (будынак “Белсаюздруку);
— “Другія рукі” (вул.Чырвонаармейская, 32);
— “Эліттэкстыль” (сіці-цэнтр “Наш дом”).
Акрамя таго, рэдакцыя прыме вашы прапанове па аптымізацыі дысконтнай сістэме, яе пашырэння.
Кантактны тэл.+37529-529-17-30.

  • bouncer

    нам бы в минске такое)))0 и еще дисконтные карты!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • xmapa

    Вось гэта добрая рэч!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • никто

    как услышу гатае слова «купон», дык адразу пачатак 1990-ых успаминаю, када продавцы в магазах с ножницами стояли и вырезали аппликацию. )))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *