Среда, 19 сентября 2018

Самый привлекательный для иностранцев вид туризма на Пружанщине — медицинский

2 080

Што тычыцца Ружаншчыны, тут развіццё турызму вызначана як прыярытэт №1. Сапраўды, гэты куточак раёна не проста багаты на ўнікальныя гістарычныя аб’екты: вось ужо не першы год плён прыносіць «медыцынскі» турызм.

Санаторый «Ружанскі» быў  заснаваны ў 2005 годзе. Як паказаў час, круглагадовая дзейнасць яго вырашыла шэраг пытанняў не толькі для тых, хто мае патрэбу ў аздараўленні і адпачынку. У выйгрышы апынуліся і жыхары Ружаншчыны, для якіх вырашылася пытанне працаўладкавання: на сённяшні дзень забяспечана рабочымі месцамі больш як  250 чалавек.IMG_2151

Не так даўно санаторый перажыў структурныя пераўтварэнні.

— Напэўна, ні для каго не сакрэт, што Міжнародны валютны фонд з’акцэнтаваў увагу на тым, што Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь займаецца не зусім уласцівымі для сваёй сістэмы фунцыямі, — зазначае галоўны ўрач санаторыя «Ружанскі»                  Г.А.Сысой, — у прыватнасці, толькі на прыкладзе Пружанскага раёна відавочна, колькі грошай галоўным банкам краіны было выдаткавана ў розных галінах для развіцця рэгіёна. І невыпадкова кіраўніцтвам было прынята рашэнне пазбаўляцца ад няпрофільных актываў, адным з якіх быў і санаторый.

У лютым 2013 года адбылося акцыяніраванне дзіцячага санаторыя «Ружанскі» НБ РБ ў ААТ «Санаторый «Ружанскі» з дзіцячым аддзяленнем. Праўда, як запэўнівае Генадзь Адамавіч, для кліентаў гэта ўсяго толькі фармальнасць, якая на цанавую і іншую палітыкі ўстановы не паўплывала.

Тым не менш, для галоўнага акцыянера санаторыя — Нацбанка — цяпер адзін з галоўных крытэрыяў ацэнкі дзейнасці калектыву — забеспячэнне рэнтабельнай работы з улікам ужо існуючай базы, у тым ліку медыцынскай. Хто бясспрэчна застаўся ў «плюсе» ад гэтых пераўтварэнняў, дык гэта раённы бюджэт: цяпер больш сродкаў, якія прыносіць санаторны бізнэс, застаецца ў раёне. За 2013 год пералічана рознага віду падаткаў на суму 2658,9 мільёна рублёў, з якіх 655,7 мільёна — курортны збор, які поўнасцю застаецца ў мясцовым бюджэце. На выплату пенсій у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва за мінулы год было пералічана больш 5 мільярдаў рублёў.

Санаторый па-ранейшаму ўдзельнічае ў дзяржаўных праграмах: у рамках сацыяльнага страхавання прадастаўляецца 50 месцаў для санаторнага лячэння.

Лічбы сведчаць, што дастаткова вопытнаму і кваліфікаванаму персаналу задача па рэнтабельнай рабоце пад сілу. Так, за мінулы год экспарт турыстычных паслуг у санаторыі склаў больш 1 930 тысяч долараў ЗША — на замежных турыстах зароблена каля 20 мільярдаў рублёў, што больш, чым у самых вялікіх раёнах Брэстчыны — Пінскім і Баранавіцкім — разам узятых.

У «Ружанскім» па-ранейшаму не адчуваюць недахопу кліентаў: наадварот, жадаючым падыхаць хваёвым паветрам, нацешыцца экалагічнай чысцінёй і маляўнічасцю мясцовай прыроды, адведаць мясцовай мінеральнай вады і, вядома ж, прайсці курс лячэння і аздараўлення з дапамогай сучаснага абсталявання даводзіцца браніраваць пуцёўкі загадзя. Так, летась у санаторыі «Ружанскі» адпачылі больш дзевяці тысяч чалавек. Даволі шырокая аўдыторыя замежных гасцей: яны складаюць амаль палову ад агульнай колькасці адпачываючых — без малога пяць тысяч чалавек, пераважна расіяне, украінцы, казахі, таджыкі, прыбалты, палякі, італьянцы. Дамоўленасці аб рэкламе санаторыя і продажы пуцёвак наладжаны з турфірмамі: летась, дзякуючы гэтаму пасрэдніцтву, было зароблена 10170,9 мільёна рублёў, у тым ліку на продажы іншаземцам — без малога восем мільярдаў рублёў.IMG_2158

Дарэчы, у санаторыі акцэнтуюць увагу, што і харчаванне тут наладжана выключна на экалагічна чыстых прадуктах, якія пастаўляюцца пераважна мясцовымі сельскагаспадарчымі вытворцамі: ААТ «Айчына», фермерскай гаспадаркай «Бардо», абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыяй НАН РБ, ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына», ААТ «Пружанскі кансервавы завод» і іншымі.

А вось платныя паслугі карыстаюцца попытам не толькі сярод адпачываючых, але і ў мясцовага насельніцтва. Генадзь Адамавіч расказвае:

— Асабліва запатрабаванымі з’яўляюцца такія медыцынскія паслугі, як ультрагукавая дыягностыка, стаматалагічныя, кансультацыі спецыялістаў. У выхадныя дні нямала людзей наведвае лазневы комплекс, некаторыя арга-нізацыі нават заключаюць дагаворы на абслугоўванне сваіх работнікаў на пастаяннай аснове. Жадаючыя могуць скарыстацца проста гасцінічнымі паслугамі.

Няма сумненняў, што развіццё медыцынскага турызму, на што апошнім часам робіцца стаўка, пашырэнне колькасці  платных паслуг, імкненне да рэнтабельнай работы ні ў якім разе не паўплываюць на якасць абслугоўвання кліентаў. Хутчэй наадварот, будуць з’яўляцца новыя фінансавыя і тэхнічныя магчымасці для больш эфектыўнага ўмацавання іх здароўя.

Марына Вакульская.

Один комментарий

  • Чытач

    Ну вось усё стала зразумела — сталі не больш зарабляць на турызме, а сталі прыбытак санаторыя «Ружанскі» лічыць прыбытак ад турызму Пружанскага раёну….

    А тое раскрычаліся, што ў 370 разоў экспарт турыстычных паслуг павялічыўся….

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *