Четверг, 18 апреля 2024

В Пружанах открылась агроусадьба «Гостиный двор»

7 392

Прыемная навіна: колькасць аграсядзіб у раёне павялічылася. Да агульнага спісу дабавілася яшчэ адна турыстычная кропка на карце Пружаншчыны. Але аграсядзіба «Гасцінны двор» мае сваю ўнікальнасць. Яе асаблівасць у тым, што яна размешчана ў цэнтры горада, што дае шмат зручнасцей для адпачываючых.DSCF2112

Нельга сказаць, што паветра ў нашым горадзе забруджана прамысловымі выкідамі. Таму правесці выхадныя дні або пасяліцца тут на цэлы тыдзень асабліва прыцягальна. Не трэба дабірацца да райцэнтра, калі жадаеце наведаць канцэртную праграму або пабываць на спартыўных аб’ектах, здзейсніць шопінг або прагуляцца па вячэрніх Пружанах. А вось усе іншыя турыстычныя «славутасці» наваколля ўладальнікі сядзібы абавязкова пакажуць адпачываючым. Напрыклад, распрацавана цэлая праграма для аматараў актыўнага адпачынку. Гэта паляванне і рыбалка на возеры Сялец і іншых платных вадаёмах, турыстычныя экскурсіі практычна па ўсёй Брэсцкай вобласці і нават за яе межы. Адпачываючы тут, можна паглядзець знакамітыя адноўленыя палацы Беларусі, наведаць Брэсцкую крэпасць і Белавежскую пушчу. Для гэтых мэт у аграсядзібы маецца ўласны мікрааўтобус.DSCF2086

Не менш захапляльнага чакае і на месцы. Напрыклад, у доме з усімі зручнасцямі могуць размясціцца восем чалавек, прадугледжаны асобныя пакоі і для дзяцей. Для патрэб — практычна хатняя абстаноўка і нават беларуская кухня ад прафе-сійнага повара. Пры жаданні адпачываючыя могуць гатаваць самастойна. Аматараў пары сустрэне шыкоўная лазня з парылкай, у наяўнасці — неабходная колькасць санвузлоў, а для тых, хто любіць паплаваць — абсталяваны басейн.DSCF2541

Жадаеце добры дзянёк правесці на свежым паветры? У «Гасцінным двары» гэта не праблема: зроблена прасторная альтанка, у якой могуць размясціцца да 20 чалавек. Прадугледжаны ўсе прыстасаванні для прыгатавання шашлыкоў і юшкі. А выдатны настрой будзе забяспечаны ў любым выпадку, бо адпачываючым прапануецца не толькі музыка, але і караоке.DSCF2543

Знаходзіцца аграсядзіба «Гасцінны двор»  у Пружанах па вул.Багдановіча, 34.

Кантактны тэлефон: 8-029-721-83-48.

4 комментариев

  • Andrewamg

    Агроусадьба в центре города действительно уникально.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    я бы даже сказал, феерично! 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • інкогніто

    Традиционный сельский дом, благоустроенный в «народном стиле» — это агроусадьба.Называйте вещи своими именами. Коттедж для вечеринок не имеет ничего общего с приставкой агро. Чтоб наши предки так жили, да с джакузи))

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *