Четверг, 24 мая 2018

Команда СШ №5 «Блиц-криг» выиграла областной финал игры «Что? Где? Когда?» и готовится к республиканскому

1 955

Каманда інтэлектуалаў з СШ №5 «Блiц-крыг» упэўнена выйграла абласны фінал 21 чэмпіянату рэспублікі па гульні “Што? Дзе? Калі?”. 51 адна каманда прыняла ўдзел у сінхронным турніры заходняй зоны вобласці, усяго ж па краіне 19 студзеня спаборнічалі 372 каманды. У красавіку нашы інтэлектуалы прадставяць вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Пружанскія старша-класнікі так упэўнена выглядалі падчас турніру, што былі запрошаны Кобрынскім клубам інтэлектуальных гульняў для ўдзелу ў традыцыйным калядным турніры сярод каманд дарослых. Пяць вучняў і выпускнікоў СШ №5 занялі трэцяе месца, абыйшоўшы 12 каманд з дарослымі ігракамі.IMG_2053_5817

Пра перамогі, планы на будучыню і мары наша сённяшняя размова з трэнерам каманды настаўнікам            геаграфіі Ю.У. Леўчуком.

— Юрый Уладзіміравіч, лагічна, што кожны год вучні, падрыхтаваныя вамі, становяцца пераможцамі на алімпіядах розных узроўняў па геаграфіі. Але як у Вас атрымліваецца рыхтаваць каманду да інтэлектуальных спаборніцтваў па ўсіх абласцях ведаў?

— Касцяк каманды складаецца з “географаў”, але мая галоўная задача – навучыць працаваць у камандзе ярка выяўленых індывідуа-лістаў. Усе адораныя дзеці звычайна працуюць “на сябе”, а працаваць у камандзе для іх нязвыкла. Вось і трэба навучыць іх прыслухоўвацца адзін да аднаго, з павагай прымаць чужыя рашэнні. Капітан каманды – адзінаццацікласнік Георгій Казлоўскі – вельмі эрудыраваны юнак, ён карыстаецца бездакорным аўтарытэтам у астатніх членаў каманды. Георгію хапае 10-15 секунд для прыняцця правільнага рашэння, хаця правіламі гульні на гэта адводзіцца мінута. Не ўсе вучні ў нашай камандзе з’яўляюцца выдатнікамі, і не кожны выдатнік можа трапіць да нас. Вельмі важна, каб кожны ў камандзе адчуваў сябе камфортна. Да таго ж, каманда ў нас рознаўзроставая. Я хачу, каб школьная каманда выглядала дастойна не адзін год. Георгій Казлоўскі (11 клас) – сёлетнi абсалютны пераможца абласной алiмпiяды па геаграфii, Сяргей Малайчук і Ганна Дземянцей (11 клас), Ігар Засім і Максім Карпыза (10 клас), Дыяна Карпыза (9 клас), Улад Папко (8 клас). Дарэчы Дыяна i Улад таксама ўдзельнiчалi ў абласной алiмпiядзе па геаграфii.

— У Кобрыне камандзе дапамагалі і мінулагоднія выпускнікі?IMG_2060_5824

— Так, Дар’я Ціхановіч і Ягор Ліхтаровіч прыйшлі на дапамогу сваім малодшым сябрам. Даша і Ягор —  цяпер студэнты-першакурснiкi БДУ і БНТУ, у сваіх ВНУ яны ўжо стварылі каманды, мараць паспаборнічаць. Яны дапамаглі камандзе не толькі ў Кобрыне, знаходзяць час і для кансультацый, дзеляцца сваім вопытам.

— Вы адзначалі, што ў Кобрыне вельмі развіта інтэлектуальная пляцоўка, а як справы ў Пружанах?

— Так, Кобрыну, ды і некаторым іншым гарадам, можна пазайздросціць. Там створаны сапраўдныя клубы для дарослых, якія жывуць інтэлектуальнай гульнёй, шмат увагі надаецца развіццю інтэлектуальнага руху і ў школах. Што тычыцца Пружаншчыны, то маім вучням тут няма з кім спаборнічаць, акрамя навучэнцаў гiмназii. Я не хвалюся, але наша каманда на галаву вышэй сваіх аднагодкаў, а пра турніры для дарослых у нашым горадзе я нават і не чуў. Нашы ігракі паказалі вельмі высокі ўзровень гульні, хацелася, каб іх запал не прапаў і школа з году ў год станавілася пераможцам розных спаборнiцтваў iнтэлектуалаў. Але тут ужо справа ў своечасовай падрыхтоўцы маладой змены, чаму таксама надаецца пэўная ўвага. У пацвяржэнне гэтага служыць той факт, што ў мінулым годзе наша каманда ювеналаў (вучні 7-9 класаў) прымала ўдзел у рэспубліканскім фінале, які адбыўся ў горадзе Мазыры Гомельскай вобласці. Займаюся я з дзецьмі ў свой вольны час, так сказаць, на грамадскіх пачатках. Вельмі ўдзячны загадчыцы вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Т.У. Пракопчык за літаратуру, якая дапамагла нам пры падрыхтоўцы. Ну і, зразумела, без падтрымкі бацькоў ні пра якія вынікі мы  не вялі б гутарку. Асабліва хочацца адзначыць Г.А.Казлоўскага, С.Г. Карпызу і Ж.Ж.Ісакаву. Гэтыя людзі з вялікай павагай ставяцца да таго, чым займаюцца іх дзеці. Яны не шкадуюць ні часу, ні сродкаў, прадастаўляюць транспарт і многае іншае.

Гутарыла Кацярына Пашкевіч.

На здымках: 1. «Бліц-крыг». 2. Такім складам гулялі ў Кобрыне.

2 комментариев

  • а што

    як мінімум, глупы ў гэных інцілектуалаў назоў ка-манды. Бо бліцкрыг мае ўстойлівую негатыўную канатацыю. У Нямеччыне штрафанулі б, без балды.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    мы — не у Нямеччыне… поэтому не стоит сгущать краски на ровном месте…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *