Четверг, 24 мая 2018

Дом за 2 дня — теперь это реально! Такие дома уже есть в Хореве, Кобыловке, Колядичах и других деревнях Пружанского района

3 957

Бессэнсоўна спрачацца наконт пераваг індывідуальнага дома: сам сабе гаспадар, вялікая прастора, ды  і планіроўку можна зрабіць пад свае жаданні. Аднак многіх ад рашэння пачынаць узвядзенне прыватнай сядзібы стрымлівае час, які спатрэбіцца на будаўніцтва, і значныя капіталаўкладанні.

Як зазначыў намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук, на сённяшні дзень будаўніцтва аднаго дома з хлявом і добраўпарадкаваннем па праграме абнаўлення вёскі абыходзіцца прыкладна ў паўтара мільярда рублёў.Быстрый дом 8

-Даводзілася назіраць, якімі спосабамі людзі імкнуцца зменшыць выдаткі,— расказвае Сяргей Міхайлавіч.— Некаторыя ўзводзяць дамы са шпал, з газасілікатных блокаў і нават дэмлера. Аднак такая эканомія потым патрабуе дадатковых затрат на аддзелцы будынка.

Але, аказваецца, спосаб рэальна з’эканоміць ёсць: пабудаваць каркасны дом. У нашым раёне для сельгаспрадпрыемстваў апошнім часам усё часцей сталі ўзводзіць падобныя пабудовы. Такія прыклады можна ўбачыць у Хараве, Кабылаўцы, Калядзічах, Сухопалі, Навасёлках.

Мы задаліся пытаннем: наколькі выгадна будаваць менавіта такія дамы?Быстрый дом 3

Чаму канадцам гэта добра?

Трэба прызнаць, што да такога новаўвядзення спачатку заказчыкі ставіліся  насцярожана, асабліва непакоіла, як гэтыя дамы вытрымліваюць зімовыя выпрабаванні. Пасля першых значных маразоў, калі атрымалі станоўчыя водгукі ад жыхароў, попыт значна павялічыўся. Аднак  у вобласці толькі два вытворцы збіралі адпаведныя каркасы — Брэсцкі будтрэст №8 і Целяханскі завод сталярных вырабаў. Таму эканомія «кампенсавалася» вялікімі транспартнымі выдаткамі. Вось чаму будаўнікамі  ПМК-22 было вырашана на месцы асвоіць такую тэхналогію.

— У распрацоўку мы ўзялі тыпавы праект Б.172-00-145.10 з некаторымі дапрацоўкамі,— паведамляе начальнік ПМК-22 І.П.Нінічук.— Напрыклад, зроблены дадатковы, тэхнічны выхад для таго, каб быў доступ да ўнутранай кацельні. Таксама ўнесены некаторыя карэкціроўкі ў планіроўку, што дазваляе крыху павялічыць карысную плошчу будынка. Таксама на пяць сантыметраў павялічылі таўшчыню сцен.дом 1

Дарэчы, гэта тэхналогія прыйшла да нас з Канады — паўночнай краіны, дзе тэмпературны слупок зімой апускаецца значна ніжэй, чым у Беларусі. Але такія дамы не толькі прыжыліся там, але і сталі самымі папулярнымі, як і ў многіх іншых краінах. У чым іх перавагі? Яны відавочныя, калі паглядзець тэхналогію «знутры». Па-першае, канадскія драўляныя дамы ў пяць разоў лягчэй за цагляныя, таму яны не патрабуюць масіўнага падмурка. Гэта дазваляе значна скараціць кошт і тэрміны будаўніцтва. Разам з тым падмурак увогуле можа мець слупковую канструкцыю, што ў шэсць разоў танней за маналітную заліўку.

У аснову сцен закладваецца драўляны апорны каркас, які з абодвух бакоў абшываецца гіпсакардонам. Каркасныя сцены прызнаны самымі эканамічнымі ў адпаведнасці з крытэрыямі працаёмкасці і расходу матэрыялу. Яны значна таннейшыя нават за сцены з бруса або бярвення, а ў дадатак цяплей,  дзякуючы выкарыстанню эфектыўных уцяпляльнікаў. Да іншых вартасцей каркасных сцен адносяць магчымасць ад-дзелкі адразу пасля завяршэння работ, бо такі дом не падвяргаецца ўсадцы. Дадатковую ахову дае пара- і гідраізаляцыя ўнутры каркаса.

Таксама былі праведзены вымярэнні па гукаізаляцыі, і канадскія дамы і ў гэтым атрымалі пальму першынства. Канструкцыі падобных будынкаў у выніку былі прызнаны падыходзячымі практычна для любых прыродных зон і кліматычных умоў. Прычым драўляны каркас можна ўстанаўліваць нават на тых месцах, дзе ёсць плывуны або адбываецца падтапленне і рух грунтаў.

Прагматыка на першым месцы

Найперш варта спыніцца на затрачаным на ўзвядзенне такога дома часе. Як расказвае Іван Паўлавіч, спецыялісты ПМК-22 гатовы выканаць зборныя элементы на працягу месяца. А сам дом збіраецца… за два дні!

Па-другое, кошт будаўніцтва: цана гатовага каркаса — 90 мільёнаў рублёў, абсалютна рэальная лічба. Улічваючы такія перавагі каркасных дамоў, прадпрыемства прапануе зараз свае паслугі і прыватным забудоўшчыкам.дом 2

Дзякуючы мадэр-нізацыі вытворчасці будаўнікі ПМК-22 сёння могуць вырабляць да трох дамоў штомесяц. Чакаецца ўзрастаючы попыт на такія камплекты, адпаведна з якім прадпрыемства гатова прыступіць да больш масавага вырабу і павялічыць аб’ёмы ўдвая.

Алгарытм супрацоўніцтва наступны:

— заказчык, згодна з праектам, рыхтуе падмурак;

— здымаюцца інжынерныя замеры для вырабу драўляных канструкцый;

— праз месяц забудоўшчык атрымлівае свой заказ.

Калі ж усе мантажныя работы даручыць спецыялістам прадпрыемства, то кошт каркаснай канструкцыі дома ўзрастае да 155 мільёнаў рублёў, а калі заказаць і стварэнне падмурка, то агульныя выдаткі ўзрастуць да амаль 200 мільёнаў рублёў.

Што атрымлівае забудоўшчык? Праз два дні ён мае гатовую каробку, у якой можна праводзіць аддзелачныя работы. Калі паглядзець на праект, то такой планіроўцы, дакладней, прасторы могуць пазайздросціць многія жыхары кватэр. У будучым можна яшчэ павялічыць жылую плошчу за кошт стварэння двух дадатковых пакояў у мансарднай прасторы, вышыня якой дазваляе ажыццявіць гэта.

Увачавідкі пераканаўся ў многіх перавагах такіх каркасных дамоў. Зараз будаўнікі ПМК-22 узводзяць падобныя аб’екты ў вёсцы Мурава, дзе хутка тры новыя сядзібы будуць чакаць жыльцоў. Па тэхналогіі фундамент робіцца такім чынам, каб потым дошкі не пачалі «размаўляць» рознагалосным рыпеннем. Адразу падводзяцца ўсе камунікацыі — вада, каналізацыя, ацяпленне і электрычнасць. Па заказу гаспадаркі знешняе аздабленне выконваецца з дапамогай сайдынгу, але індывідуальна можна выбраць любы аддзелачны матэрыял, які сёння  ёсць на айчынным рынку: канадскія тэхналогіі дазваляюць любыя эксперыменты, нават з керамічнай пліткай.Быстрый дом 11

Можна і без крэдытаў

ПМК-22 гатова прапанаваць і вельмі прывабныя ўмовы супрацоўніцтва. Транспарціроўка заказу ажыццяўляецца ў любую кропку раёна бясплатна. Таксама прадугледжана і растэрміноўка плацяжу: першапачаткова заказчык уносіць аванс у памеры 40% ад агульнай сумы — на закуп матэрыялаў. А астатні доўг дзеліцца на тры часткі. Але калі ёсць магчымасць скарыстацца банкаўскімі крэдытамі, то прадпрыемства працуе і па безнаяўных разліках.

Падрадчык дапускае і некаторыя змяненні ў планіроўку: размяшчэнне вокнаў, дзвярэй і іх колькасць, што абавязкова знаходзіць адлюстраванне ў заключаным дагаворы. У любым выпадку прадпрыемства абяцае, што нараканняў на такое супрацоў-ніцтва не будзе. Гарантыйныя абавязацельствы — пяць гадоў.

Алег Сідарэнка.

  • Виталий

    не хотел бы я жить в таком доме зимой

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Katrin

    На зиму можно улетать в теплые края :).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • «На зиму можно улетать в теплые края :»-на сэкономленные средства???

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Andrewamg

    200 млн.за коробку-почти даром!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    за 20 штук можно нормальный домик построить.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Юлия

    Живем уже 5 год. Все отлично.Зимой в майках ходим, очень тепло. Не знаете, не пишите ерунду.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • «за 20 штук можно нормальный домик построить.»- в ценах 1996 года?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Wlad

    Ну и при чем тут 2 дня? Как обычно громкие заголовки , как правило для газет раенного масштаба((((

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    серега, говорю можно, значит можно ) строят ведь )) (а швед наверное и того дешевле с хлама сделал )))) (дам направляющую — пущанский домик под разбор, основная цена кровля и сайдинг. Ну браточки, про евроремонт отдельная тема )

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    зы: домик на 6 комнат, это уже не домик, а дом )))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий, мне нужна ваша личная консультация)))).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • михаил

    Пусть хоть поздно,но и в Пружанах о каркасных домах узнали.Эти дома изобрел русский эмигрант в Канаде.Все Штаты,Канада и не только застроена каркасниками.)))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *