Четверг, 24 мая 2018

34-летний пружанский рыбак утонул на озере Белое

2 208

У суботу ў «раёнцы» быў змешчаны зварот раённага таварыства выратавання на водах да рыбакоў з просьбай захоўваць асцярожнасць. А ў нядзелю здарыўся няшчасны выпадак. Трое пружанцаў вырашылі правесці выхадны дзень за падлёднай рыбалкай на Белым возеры. лед
Яны размясціліся на тым месцы, дзе скідваецца цёплая вада з мясцовай электрастанцыі. Вечарам раптоўна лёд праламіўся і двое мужчын апынуліся ў вадзе. Аднаго, які быў у выратавальнай камізэльцы,  удалося выратаваць і ён зараз шпіталізаваны з дыягназам пераахалоджванне. Другога пружанца 1979 г.н., пакуль адшукваюць вадалазы.
Трагедыі можна было б пазбегнуць, каб у пацярпелага рыбака была хаця бы вяроўка ці выратавальная камізэлька.
Зараз тэмпература павялічваецца і лёд становіцца нетрывалы. Таму, магчыма, лепш адмовіцца ад такога сумніўнага задавальнення і не рызыкаваць сваім жыццём? Або выконваць элементарныя правілы бяспечнага знаходжання на лёдзе.
Юрый Амельянчук, старшыня раённага таварыства выратавання на водах.

2 комментариев

  • Мыкола я

    интересно тут и на тут бай про разных людей написали?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Katrin

    Думаю, что нет. Но они весь день там возраст меняют.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *