Четверг, 20 сентября 2018

После дисквалификации ивацевичского вратаря-профессионала «Пружанские киты» поднялись на второе место турнирной таблицы западной любительской хоккейной лиги

1 149

Істотна змянілася турнірная табліца рэгулярнага чэмпіянату сярод каманд Заходняй аматарскай хакейнай лігі. Прычына ў тым, што за ХК «Івацэвічы» гуляў варатар, які не можа адносіцца да статусу іграка-аматара і з’яўляецца нерэгламентным.

На падставе гэтага кіраўніцтва лігі прыняло рашэнне залічыць тэхнічныя паражэнні ХК «Івацэвічы» і зняць па тры ачкі за кожны матч, у якіх гуляў нерэгламентны ігрок. Вырашана дадаць па тры ачкі камандам, якія саступілі ў матчах з удзелам гэтага варатара. Такім чынам, «Пружанскія кіты» дабавілі ў сваю скарбонку два ачкі, паколькі саступілі ХК «Івацэвічы» па булітах.киты

Вось, як цяпер выглядае верхняя палова турнірнай табліцы:  

«Сталкер» (Баранавічы) — 39

«Пружанскія кіты» — 30

«Лунінец» — 23

«Гарынь» (Столін) — 20

«Волат» (Пінск» — 18.

Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *