Понедельник, 24 сентября 2018

Снежные барханы в Ружанской зоне :)

1 362

У мовах паўночных народаў ёсць некалькі дзясяткаў розных назваў снегу. Яны асобна вызначаюць снег, які падае, які пушыстай коўдрай ляжыць на зямлі, які падмярзае і пакрываецца скарынкай насту, які тае… IMG_0617_6742Магчыма, у нейкай мове можна падабраць і больш дакладнае слова для гэтых «барханаў», якія сустрэліся на шляху ў сераду, калі мы ехалі па шашы на Руднікі. Усмешка прыроды, дый годзе, таму што на дастаткова невялікім адрэзку дарогі не толькі намяло снегу, але і ветрам паскручвала сумёты ў дзіўныя  грабяні, шчыльныя настолькі, што дарожнікі разграбаюць іх бульдозерам. Але прыгожа, праўда?

Фота Ірыны СЯДОВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *