Пятница, 25 мая 2018

Подведены итоги конкурса на лучшее новогоднее украшение территорий

1 441

Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне аб’ектаў.

Па рашэнні райвыканкама пераможцамі сярод прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і індывідуальных прадпрымальнікаў прызнаны: КУВП “Камунальнік”, ААТ “Пружанскі малочны камбінат” і філіял райспажыўтаварыства “Камбінат кааператыўнай прамысловасці”, якія занялі адпаведна першае, другое і трэцяе месцы. За гэта пераможцы будуць адзначаны грашовымі прэміямі ў памеры 10, 8 і 6 базавых велічынь.украшение

Сярод уладальнікаў індывідуальных жылых дамоў прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:   А.У.Цімановіч, в.Руднікі – 1 месца  (8 базавых велічынь); Ю.М.Скобля, в.Калядзічы – 2 месца (6 базавых велічынь); А.А.Халецкі, г.Пружаны –  3 месца (4 базавыя велічыні).

За ўстаноўку арыгінальных навагодніх ёлачак на вуліцы Савецкай у Пружанах адзначаны таксама аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, кансервавы завод, аўтапарк №11, СТАА “ЮНІМІЛК”, малочны камбінат, завод радыёдэталей, ільнозавод і райспажыўтаварыства.

Не застаўся не заўважаным і ўклад многіх прадпрыемстваў і арганізацый у набыццё навагодніх гірлянд для ўпрыгожання райцэнтра. З гэтай нагоды райвыканкамам выказана падзяка кіраўнікам завода радыёдэталей, малочнага камбіната, Аранчыцкай птушкафабрыкі, ПМК-21, ДРБУ-140, ААТ “ЭКА-БІТУМ”.

Галіна Каляда.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *