Среда, 20 июня 2018

«Простоквашино» появится и на пружанских прилавках

1 647

Сумесным беларуска-расійскім таварыствам з абмежаванай адказнасцю «ЮНІМІЛК Пружаны» заключана дамоўленасць з раённым спажывецкім таварыствам аб пастаўках малака ў гандаль раёна.

Напачатак быў узяты толькі адзін еўрапалет (630 бутэлек) малака. На наступны раз — намнога больш. Малако паспрабавалі і пачалі раскупляць, як кажуць, «прама з колаў». Хутка быў устаноўлены графік атрымання прадукцыі: па аўторках і пятніцах да цэха прадпрыемства «ЮНІМІЛК Пружаны» пад’язджаюць аўтамашыны райспажыўтаварыства, якія развозяць малако з брэндам «Прастаквашына» па раёне.

Дамоўленасці на гандаль малаком «Прастаквашына» заключылі і фірменныя магазіны малочнага камбіната «Верас». Мяркуецца, што ў сакавіку, акрамя магазінаў філіялаў «Колас», «Стымул», «Янтар» райспажыўтаварыства і «Вераса»,  пачнуць гандляваць ім «Санар» і «Ніва». Дарэчы, каб гандаль быў паспяховым, можна працсцi тренинг продаж.

Водгукі ў спажыўцоў самыя высокія: малако смачнае. Гандлёвы кошт яго 1700 рублёў. Гэта танней, чым адпаведная прадукцыя шэрагу вядомых фірмаў, а таксама пружанскага «Прастаквашына», якое прадаецца ў Расіі.

З дня на дзень малако ў бутэльках атрымае сертыфікацыю для продажу па ўсёй Рэспубліцы Беларусь.

2 комментариев

  • никто

    Ничего такое молочко, наверное? Кто пробовал?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • доктор

    Я пробовал.. хорошее молоко.. И ребенку понравилось. Цена устраивает. По качеству, думаю, не уступит брестскому..

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *