Вторник, 23 января 2018

Осторожно, спайсы убивают!

2 448

У цяперашні час на тэрыторыі рэспублікі актуальнай праблемай з’яўляецца распаўсюджванне курыльных сумесяў, якія змяшчаюць у сваім складзе сінтэтычныя канабіноіды.

Гэтыя «міксы» рэкламуюцца як легальны прадукт, які нібыта не ўтрымлівае наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Але гэта не адпавядае рэчаіснасці. Тым не менш, курыльныя сумесі атрымліваюць папулярнасць у маладзёжным асяроддзі, продаж іх актыўна вядзецца і пры дапамозе сеткі інтэрнэт, і на тэрыторыі ўстаноў адукацыі, у інтэрнатах.спайс

У першую чаргу ад ужывання падобных сумесяў для курэння пакутуе чалавечая псіхіка, уздзеянне на яе аказваецца такое ж, як і пры ўжыванні моцнадзеючых наркатычных рэчываў. Пры частым ужыванні «спайсаў» з’яўляюцца галюцынацыі, трывога, ваніты, пачуццё панічнага страху. Вельмі часта аматары «спайсу» трапляюць у псіхіятрычную клініку.

Пакутуе і ўвесь арганізм у цэлым: лёгкія, печань і, так ці інакш, шэраг іншых органаў. Вельмі згубна ўздзейнічае курэнне спайсу на мозг. Капіляры мозгу, спрабуючы не прапусціць яд да «асноўнага цэнтра кіравання», рэзка звужаюцца. У выніку кроў не можа забяспечваць мозг кіслародам. Як і любыя іншыя клеткі, клеткі мозгу, пазбаўленыя кіслароду, проста гінуць. Чалавек ператвараецца ў «агародніну». Менавіта гэты эфект і падабаецца падлеткам — узнікае адчуванне лёгкасці і бесклапотнасці.

Так, лёгкасць надыходзіць. Але ці варта плаціць за некалькі гадзін такога «шчасця» сваім мозгам?

У мужчын гэты наркотык зніжае патэнцыю, у жанчын становяцца нерэгулярнымі менструацыі. У шэрагу выпадкаў гэта прыводзіць да бясплоддзя. Таму кожнай дзяўчыне варта сур’ёзна задумацца, перш чым «для інтарэсу» ўпершыню паспрабаваць спайс, і вырашыць, што ж з’яўляецца для яе больш прыярытэтным — атрымаць некалькі гадзін сумніўнага задавальнення або ў будучыні мець магчымасць стварыць нармальную сям’ю.

У адрозненне ад натуральных раслінных прэпаратаў, дапусцім, канопляў, дзеянне сінтэтычных курыльных міксаў на чалавечы арганізм у 5-10 раз мацнейшае. Практычна адразу пасля іх прыняцця наступаюць моцныя галюцынацыі, якія могуць прывесці да трагічных наступстваў, напрыклад, узнікне жаданне кінуцца пад колы аўтамабіля або выскачыць з акна 10-павярховага дома.  У Беларусі за мінулы год устаноўлена шэсць выпадкаў з летальным зыходам ад  кароткачасовага ўжывання спайсаў.

Вячаслаў Смактуновіч, урач-нарколаг.

  • Вот не могу понять-в чём проблема:взять и уголовку за курительные смеси ввести??? Видимо сильно выгодно кому-то….Печально…Водка, сигареты,»улучшенные вина»… теперь наркотня в открытую продаётся… и никому нет дела…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • dniknik

    Так в РБ запрещена и уголовно наказуема продажа спайса. А вот пару дней назад еще и расширился список запрещенных препаратов на 30 единиц.
    http://mvd.gov.by/main.aspx?guid=97293

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Но курительные смеси же не запрещены?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • dniknik

    так спайс — это и есть курительная смесь походу..

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Не совсем так просто)Это вид курительных смесей.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • dniknik

    слово «спайс» чаще употребляется не как бренд или вид смеси, а как любая курительная смесь (типо сленга) в которой содержатся психотропные вещества (распространение которых уголовно наказуемо). Проблема в том, для привлечения к ответственности, надо доказать, что конкретный образец содержит запрещенные препараты в своем составе (согласно списка).. Список же этот обновляется и дополняется не так часто и быстро, как хотелось бы..

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Это и возвращает нас к вопросу первого комментатора.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • dniknik

    Еще раз цитирую МВД: «в настоящее время на территории Беларуси оборот любых спайсов запрещен и влечет уголовную ответственность».. и слово «спайс» здесь употребляется как синоним курительной смеси.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • А где про синоним написано? Почему бы тогда сразу не употреблять понятное всем «курительные смеси», вместо заморских «спайсов»?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • dniknik

    Цитирую МВД: «Вместе с тем торговцы курительными смесями, пользуясь неосведомленностью граждан, продолжают заниматься распространением психоактивных веществ в виде курительных смесей (спайсов).» — полагаю, раз написано в скобках — имелось ввиду, что это всё одно и то же.. Хотя для меня «спайс» ассоциируется с «Дюной», от которого зависит существование цивилизации…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Даже из этого получается, что спайсы — это курительные смеси с психоактивными веществами. Может мне нравится смешивать Вингстон с Кэмелом. Тоже ведь курительная смесь? Но разрешенная).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • dniknik

    да мешать можно много чего.. для усиления эффекта)))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *