Воскресенье, 23 сентября 2018

Почти 50 кормушек сделали для птиц ученики СШ №1

2 210

Амаль паўсотні «птушыных сталовак» адкрылася ў чацвер на прышкольным двары СШ №1 г.Пружаны. Кармушкі для птушак зрабілі вучні пачатковых класаў. Але ўдзельнікамі школьнага конкурсу «Падары птушцы кармушку» сталі не толькі хлопчыкі і дзяўчынкі, але і іх бацькі. У выніку конкурсу сямейнай творчасці з’явілася 46 арыгінальных работ, якія вылучаюцца цікавымі дызайнерскімі рашэннямі: ад звычайных, зробленых з пластыкавых бутэлек, кардонных скрынак і яловых галінак, да вельмі складаных, змайстраваных з фанеры, дрэва і металапрофілю.IMG_2113

Пераможцаў у дзвюх узроставых катэгорыях вызначылі самі школьнікі падчас закрытага галасавання: выстаўленыя ў фае кармушкі пранумаравалі, і вучні кідалі ў скрыню паперкі з нумарам найбольш спадабаўшайся. У выніку найбольш галасоў атрымалі работы Ягора Папова і Ромы Петруковіча (на здымку) — 1 месца, Косці Янушкевіча і Паліны Ракіцкай (на здымку разам з татай) — 2 месца, Вані Мелеша і Улада Наліўкі — 3 месца. А ўвогуле, варта адзначыць, што ўсе работі заслугоўвалі захаплення.IMG_2091

Кожнай з іх знайшлося па дрэву на школьным двары. Кіраўніцтва ўстановы тым часам мяркуе працягнуць добрую ініцыятыву і аб’явіць аналагічны конкурс сямейнай творчасці і сярод вучняў 5-6 класаў.IMG_2083

Марына Вакульская, фота аўтара.

Один комментарий

  • Молодцы!!! Реально полезное дело!!! А то мой сын в 7-ом классе все на трудах самолётики клеит…Ужас…:)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *