Среда, 20 июня 2018

Хирурги области анатомировали в Пружанах больные места системы здравоохранения

1 492

На мінулым тыдні ў Палацы культуры прайшла выязная навукова-практычная канферэнцыя хірургаў і звязаных па свайму профілю з так званай агрэсіўнай медыцынай урачоў вобласці. канферэнцыю галоўны ўрач раёна І.М.Пачынчык. Ён коратка расказаў гасцям пра раён і больш падрабязна — пра тыя абнаўленні, якія адбыліся ва ўстановах аховы здароўя Пружаншчыны, у тым ліку і раённай бальніцы, за апошнія пяць гадоў. Перад канферэнцыяй дэлегацыя ўрачоў Столінскага раёна паспела наведаць Пружанскую ЦРБ і пераканацца ў гэтым увачавідкі.

Вынікі работы хірургічнай службы вобласці падвёў галоўны хірург, цяпер намеснік начальніка абласнога ўпраўлення аховы здароўя А.У.Цішчанка. У сваім дакладзе ён зрабіў акцэнт на будаў-ніцтве, рэканструкцыі і мадэрнізацыі ўстаноў аховы здароўя, укараненні новых методык аперыравання. У якасці прыкладу адзначана і Пружанская ЦРБ, у прыватнасці, яе аперацыйны блок, які пачаў функцыяніраваць з 2009 года. На жаль, адзначыў выступоўца, усе ўдзельнікі цяперашняй канферэнцыі ў такой шматлікай колькасці не могуць яго наведаць, каб паглядзець, якія тут створаны ўмовы для паспяховай работы медыкаў. Таму прысутным прадэманстравалі відэаслайды.

Галоўны хірург вобласці звярнуў увагу і на такія немалаважныя ў дзейнасці ўстаноў аховы здароўя крытэрыі, як разгорнутасць і рацыянальнае выкарыстанне баль-нічных ложкаў, укамплектаванасць медыцынскімі кадрамі і г.д. Не абыйшоў і праблемныя моманты работы хірургаў. У іх ліку рост лятальнасці пры экстранай хірургічнай дапамозе — галоўным чынам з-за спазнення яе аказання пажылым людзям.
Сярод задач, якія вызначыў дакладчык, побач з далейшым укараненнем новага абсталявання і тэхналогій і рацыянальным іх выкарыстаннем, было ўказана на забеспячэнне даступнасці якаснай медыцынскай дапамогі насельніцтву ўсіх рэгіёнаў вобласці. Дарэчы, калі зламаецца камп`ютэр,  можна скарыстацца паслугай компьютерное обслуживание и ремонт.

Каб чытачы ўявілі прадстаўніцтва канферэнцыі, лічу неабходным назваць усіх выступоўцаў. Адзін за адным да трыбуны паднімаліся галоўны траўматолаг вобласці С.С.Кісель, загадчык аддзялення рэанімацыі абласной бальніцы І.В.Лобан, галоўны дзіцячы хірург С.Б.Галубіцкі, вядучы эндаскапіст Я.Я.Малашкевіч, кардыяхірург С.І.Казлоў, загадчык аддзялення нейрахірургіі абласной бальніцы В.П.Варанко, галоўны ўролаг В.І.Парафянюк.

Вось некаторыя вытрымкі з іх выступленняў:
«…У структуры смяротнасці траўмы займаюць трэцяе месца. І, на жаль, паўплываць на гэта ўрачы не могуць. Таму што амаль палова іх адбываецца пад уздзеяннем знешніх прычын: алкагалізм, самагубства, утапленне…».
«…Прамысловасць не паспявае выпускаць эндапратэзы, і гэта ў значнай меры стрымлівае работу траўматолагаў».
«…У Брэсце неабходна стварыць абласны дыягнастычны цэнтр. Гэта дазволіць сканцэнтраваць у адным месцы добрае абсталяванне, што і для пацыентаў, і матэрыяльна для аховы здароўя будзе мець толк».
«…Толькі сёлета ў новым кардыяхірургічным аддзяленні выканана больш як 300 аперацый, з іх 150 — на адкрытым сэрцы. Гэта — новая служба, новы профіль хірургічнай дзейнасці. Людзі павінны ведаць: хвораму сэрцу цяпер умела дапамогуць на абласным узроўні».
«…Прыярытэты ў медыцыне вызначае дзяржава. Была выбрана кардыяхірургія — усё медыцынскае забеспячэнне ішло на яе. Новым накірункам будзе дзяцінства».

Пасля перапынку пачалася другая, навуковая частка канферэнцыі. З дакладам выступіў доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі постдыпломнай адукацыі М.М.Чур. Доктар медыцынскіх навук, начальнік службы рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі Ваенна-медыцынскай акадэміі імя Кірава, віцэ-прэзідэнт таварыства анестэзіёлагаў і рэаніматолагаў Санкт-Пецярбурга прафесар С.В.Гаўрылін прачытаў даклад аб эфектыўных спосабах неадкладнай інтэнсіўнай тэрапіі.

У суседняй зале рэкламавалі сваю прадукцыю медыцынскія прадстаўніцтвы папулярных швейцарскіх і французскіх фірмаў  і айчынная кампанія «Лекафарм».
Ганна Хадаровіч, Аляксандр Мелеш (фота).

Один комментарий

  • Anri

    Лучший хирург-Чайковский Сергей Петрович!!!!!!!!!!! Специалист с БОЛЬШОЙ БУКВЫ!!!!
    Он-лучший

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *