Воскресенье, 21 января 2018

Ученики СШ №3 посетили Варшаву

1 247

Напрыканцы мінулага прабылі мы там няшмат часу, уражанняў, якія атрымалі падчас экскурсій па гэтым старажытным горадзе, хопіць надоўга.

Падчас пешай прагулкі мы пазнаёміліся са славутасцямі Старога і Новага горада. Асабліва ўразіў нас Пляц Замкавы — так палякі называюць цэнтральную плошчу сваёй сталіцы, яна лічыцца і сэрцам Польшчы.OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У Варшаве вялікая колькасць касцёлаў, некаторыя з якіх нам пашчасціла пабачыць не толькі звонку, але і знутры. Самы вядомы з іх — Сабор святога Яна, у якім раней праходзілі каранацыі польскіх каралёў. Не менш цікавымі былі і месцы, звязаныя з жыццём Фрыдэрыка Шапэна, а таксама базіліка Святога Крыжа, у калоне якога пахавана ўрна з сэрцам гэтага знакамітага польскага кампазітара. Згодна з паданнем, сваё сэрца класік завяшчаў свайму любімаму гораду.OLYMPUS DIGITAL CAMERA

З непадробнай цікавасцю дзеці слухалі  апавяданні экскурсавода аб мінулым і цяперашнім часе горада. Але больш за гістарычныя звесткі ўразіў пружанскую дзятву Цэнтр навукі «Капернік»,  размешчаны на беразе ракі Віслы. Уявіце сабе месца, дзе паміж выстаўленымі экспанатамі можна бегаць, скакаць, дакранацца да ўсіх рэчаў і нават самастойна ставіць эксперыменты. Наўрад ці такое дазволена рабіць у класічным музеі. А тут можна ўсё, але ў першую чаргу вучыцца, пазнаваць новае, а таксама разумець, наколькі разнастайны наш свет.OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Час экскурсіі праляцеў незаўважна, напамінам аб ёй нам засталіся фотаздымкі.

Наталля Котыш, настаўніца СШ №3.

Фота аўтара.

Сваімі ўражаннямі падзяліліся вучні 6 «А» класа

 Максім Лядзянкін:

— Варшава — гэта горад помнікаў, дзе нават лаўкі маюць гістарычнае значэнне. І настолькі ўсё там гарманічна і прыгожа, што нават недабудаваныя будынкі ствараюць агульную архітэктурную прыгажосць.

 Лізавета Шаблоўская:

— Вы бачылі калі-небудзь дом, які мае толькі адну сцяну? А мы паглядзелі не толькі на гэта, пабывалі ў музеях і касцёлах. А асабліва мне запомнілася цудоўная ёлка, якая ўпрыгожвае цэнтр польскай сталіцы. А недалёка знаходзіцца звон, да якога можна дакрануцца і загадаць жаданне.

А яшчэ нас уразілі мясціны, прысвечаныя жыццю і творчасці Шапэна: там размешчаны каменныя пласціны, у якія ўманціраваны прайгравальныя ўстройствы. Націснеш на кнопку і слухаеш адзін з твораў знакамітага кампазітара. І ўсё гэта пад адкрытым небам.

 Аня Ярома:

— У Варшаве ёсць свой Лядовы палац, але нягледзячы на тое, што горад — сталіца вялікай краіны, Лядовы там значна меншы за наш і не мае даху. Словам, дзейнічае каток толькі зімой. А больш за ўсё мне спадабаўся цэнтр «Капернік»:  я і не думала, што навука можа быць настолькі захапляльнай!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *