Пятница, 21 сентября 2018

Пружанский район стал лучшим по благоустройству машинных дворов сельхоз-предприятий в области

1 401

Калегія камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама падвяла вынікі абласнога агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў за 2013 год і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельскагаспадарчых арганізацый па падрыхтоўцы тэхнікі да веснавых палявых работ 2014 года.отечество

На раённым узроўні пераможцам стала ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Пружанскага райвыканкама з уручэннем грашовай прэміі.

Сярод сельгаспрадпрыемстваў трэцяе месца прысуджана ААТ «Радзіма». Згодна з умовамі агляду, гаспадарка ў якасці ўзнагароды атрымае трактар.

Калегія адзначыла таксама станоўчую работу па добраўпарадкаванні і навядзенні тэхналагічнага парадку на машынных дварах ААТ «Агра-Калядзічы» і ААТ «Айчына».

Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *