Пятница, 25 мая 2018

«Пружанские киты» заняли второе место в международном турнире «Славянское братство»

2 160

У мінулыя выхадныя ў Лядовым палацы ў Пружанах праходзіў міжнародны турнір па хакеі «Славянскае братэрства». У апошнія гады ён не праводзіўся, а сёлетні стаў трэцім па ліку.

Удзел у спаборніцтвах бралі чатыры аматарскія каманды з Украіны, Польшчы і Беларусі, якія па кругавой сістэме змагаліся за перамогу. Арганізатарамі турніру выступілі Пружанскі райвыканкам і ХК «Пружанскія кіты».IMG_9665_5619

Падчас урачыстага адкрыцця да хакеістаў і балельшчыкаў з прывітаннем звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец. Ён пажадаў удзельнікам спаборніцтваў сумленнай барацьбы на лядовай пляцоўцы і паказаць пры гэтым прыгожы  хакей, які падабаецца гледачам.

Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах паднеслі капітанам каманд хлебныя караваі. Прагучалі дзяржаўныя гімны Украіны, Польшчы і Беларусі.

У стартавай гульні сустрэ-ліся «Глобус»(Люблін) і «Леон» (Слонім). Гульня прайшла з вялікай перавагай беларускай каманды і завяршылася яе пераканаўчай перамогай з лікам 12:2.

Потым дзве гульні запар праводзілі «Пружанскія кіты». У першым матчы здолелі вырваць перамогу ў ХК «Луцк» з лікам 5:4, а ў другім пацярпелі буйное паражэнне ад «Леона» — 2:6. У апошняй гульні першага дня турніру ХК «Луцк» толькі ў авертайме з лікам 5:4 перамог «Глобус».

На наступны  дзень адбыліся дзве гульні. У першай з іх ХК «Луцк» з мінімальным лікам 4:5 саступіў «Леону», а ў другой — «Пружанскія кіты» разграмілі польскі «Глобус» — 10:1.IMG_9663_5617

Такім чынам, «Леон» атрымаў тры перамогі ў трох сустрэчах. Дзве вікторыі на рахунку «Пружанскіх кітоў». ХК «Луцк» толькі аднойчы святкаваў перамогу, якую здабыў у авертайме.

Падчас закрыцця турніру галоўны прыз з рук старшыні райвыканкама М.М.Серкова атрымаў капітан ХК «Леон». Другое месца дасталося пружанцам, трэцяе — ХК «Луцк». Акрамя кубкаў, пераможца і прызёры спаборніцтваў атрымалі дыпломы і медалі. Спецыяльнымі прызамі адзначаны таксама лепшыя хакеісты ў кожным з гульнявых амплуа. У прыватнасці, лепшым абаронцам прызнаны наш Арцём Гамшэй.

Як адзначыў М.М.Серкоў, міжнародны турнір па хакеі «Славянскае братэрства» ў Пружанах стане традыцыйным і яго мяркуецца праводзіць штогод. На наступны год павінна пашырыцца і геаграфія яго ўдзельнікаў.

Мікола Архуцік, фота аўтара.

На здымку: капітан ХК «Пружанскія кіты» Сяргей Старавойтаў і абаронца Арцём Гамшэй з узнагародамі, узнагароду пераможцы атрымлівае капітан каманды «Леон»; старшыня райвыканкама М.М.Серкоў з «Пружанскімі кітамі».

 

Один комментарий

  • михаил

    Пружанцы-молодцы!!!!)))))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *