Воскресенье, 21 января 2018

Закон о конфискации автомобилей у пьяных водителей: в Пружанском районе хозяйство лишилось трактора

1 933

13 студзеня адбылося пасяджэнне суда, на якім разглядалася пытанне аб канфіскацыі трактара аграпрамысловага прадпрыемства.

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, механізатар ААТ «Пружанскае» 12 снежня быў затрыманы п’яным за рулём трактара гаспадаркі.

27 красавіка гг.  мужчына ўжо быў пазбаўлены правоў на тры гады за аналагічнае парушэнне. Кіраўніцтва арганізацыі праінфармавалі аб гэтым. Аднак гора-работнік усё роўна атрымаў заданне, звязанае з кіраваннем транспартам.кофискация авто

Судом раёна парушальніку прызначана пакаранне ў паўтара года папраўчых работ  з утрыманнем 15% ад заробку на карысць дзяржавы. Пазбаўленне правоў, а таксама забарона выконваць абавязкі, звязаныя з кіраваннем транспарту, падоўжана да пяці гадоў. А трактар акцыянернага таварыства перададзены  дзяржаве і ў хуткім часе будзе рэалізаваны іншым уладальнікам.

Па матэрыялах крымінальнай справы кіраўніцтву ААТ «Пружанскае» накіравана прадпісанне аб ухіленні ўмоў, якія прывялі да ўзнікнення падобнага факту.

Алег Сідарэнка.

2 комментариев

  • Алесь

    Як такім чынам справы пойдуць і надалей, то неўзабаве за стрыно сельгастэхнікі сядуць нашы разумныя дэпутаты. У весцы і так німа каму працаваць…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Да, такими темпами в колхозах техники не останется.
    Конфисковывать в пользу государства, государственную же технику – маразм и проедание денег.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *