Четверг, 20 сентября 2018

В 2013 году в Пружанском районе проложено 15 километров газовых нитей

2 379

Мінулы год пакінуў у гісторыі газіфікацыі раёна некалькі чарговых радкоў. Упершыню прыродны газ прыйшоў на Пружаншчыну крыху больш за два дзесяцігоддзі таму. Але сёння ім карыстаюцца больш паловы сем‘яў раёна (амаль 12 з паловай тысяч абанентаў). І ў чарговы раз гэта лічба яшчэ ўзрасла. Як расказвае дырэктар РВУ «Пружанырайгаз»  А.С.Крац, у мінулыя гады быў закладзены трывалы падмурак: пабудаваны падводзячыя газаправоды да вёскі Стараволя, г.п.Шарашова і Ружаны.gaz1

Таму 2013-ы пачаўся з газіфікацыі вуліц. Усяго па раёне былі пракладзены амаль 15 кіламетраў газавых нітак. З аднаго боку лічба падаецца не такой і вялікай, для аўтамабіля — гэта 10 мінут язды. Аднак за кожным дзясяткам метраў «стаіць» жылы дом, жыхарам якога цяпер не трэба думаць пра нарыхтоўку дроў або вугалю. Тым больш, што прыродны газ дае і неблагую эканомію для сям’і. А значыць, выдатную зручнасць атрымалі сотні дамоў. На гэтыя мэты з бю-джэту было выдаткавана звыш чатырох мільярдаў рублёў. Трэба адзначыць, што часткова газіфікацыя адбываецца за кошт стварэння кааператываў з жадаючых падключыцца да сеткі. Аднак спажыўцы ўносяць толькі трэць ад неабходных затрат, усе астатнія выдаткі дзяржава бярэ на сябе.

Між тым, гэта найбольш буйныя аб’екты газіфікацыі, якая хутка ахопіць большую частку Пружаншчыны. Такія ж прыклады, меншыя па памерах, можна прывесці і па некаторых  сельскіх населеных пунктах. Напрыклад, блакітным палівам цяпер могуць карыстацца жыхары вёсак Зіновічы, Воля, Аранчыцы, Малочкі і шэрагу іншых.

Падзяліўся Аляксандр Станіслававіч і планамі на наступны год. Так, у г.п.Шарашова і в.Стараволя працягнецца далейшая газіфікацыя, якая закране каля трох кіламетраў пасялковых вуліц. Будуць праводзіцца адпаведныя работы ў Ружанах, а таксама вёсках Арабнікі і Паўлава. І гэта не проста меркаванні, а канкрэтныя распрацоўкі, якія падмацаваны праектнай дакументацыяй.

Алег Сидарэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *