Вторник, 18 сентября 2018

Пружанские участники областного проекта «Дебют с оркестром» получили дипломы и призы из рук губернатора

1 431

Дыпломы і планшэты напярэдадні Новага  года ўручыў старшыня аблвыканкама  К.А.Сумар пружанскім спевакам Наталлі Трус і Набілю Заруку, якія сталі фіналістамі абласнога музычнага праекта “Дэбют з аркестрам”.

Праект, які рэалізоўваўся на працягу года, выявіў лепшых выканаўцаў вобласці ў сваіх намінацыях і ўзроставых групах. Спачатку Наталля Трус і Набіль Зарук паспяхова прайшлі музычныя выпрабаванні ў райцэнтры, затым у вобласці. У выніку з больш чым шасцідзесяці ўдзельнікаў праекта, у ліку дзевятнаццаці мацнейшых яны трапілі ў фінал. Там і адбылося іх урачыстае ўзнагароджанне.Наташа и Набиль

Гэтае мерапрыемства з удзелам кіраўніка вобласці, якое прайшло ў грамадска-культурным цэнтры г.Брэста, стала па сутнасці своеасаблівым ўшанаваннем найбольш таленавітых і перспектыўных маладых выканаўцаў з усёй вобласці. Пасля ўзнагароджання пераможцы яшчэ раз даказалі, на што здатныя, падарыўшы гледачам цудоўны канцэрт. Выступленні салістаў суправаджаліся прафесійнай падтанцоўкай, ім падпявала вакальная група “Элеганта” Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа, для іх іграў аркестр. Наташа выканала песню “Белая река”, Набіль пакарыў гледачоў выкананнем “Go down Moses”. Фінальную песню “Будет дорога твоя легка” зала прымала стоячы.

Галіна Каляда.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *