Навагодні падарунак ад прадпрыемстваў раёна атрымалі пружанцы напярэдадні свят. Дзіўна ўпрыгожаныя ёлачкі з’явіліся на пляцоўцы ля Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Яны, а таксама Снегавік і сімвал года Сіні конь упрыгожылі горад і стварылі святочны настрой: штодня можна пабачыць, як вакол іх снуе дзятва і фатаграфуюцца жадаючыя.
Асабліва сваёй арыгінальнасцю вылучаюцца ёлачкі, выстаўленыя ААТ «Пружанскі льнозавод», ААТ «Пружанскі завод радыёдэталей» і аўтапаркам №11. Удзел у сваеасаблівай міні-выставе прынялі таксама аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, СТАА «Юнімілк Пружаны», ААТ «Пружанскі кансервавы завод», ААТ «Пружанскі малочны камбінат», ТАА «Загедан», ГЦ «АСТ» і Пружанскае райспажыўтаварыства.
Адметна, што па ўсіх ёлачках можна зразумець, якой арганізацыі яны належаць. Дзякуй усім удзельнікам за святочны настрой!
Кацярына Пашкевіч. Фота Мікалая Дубінчука.
Самая лепшая і прыгожая — ААТ «Пружанскі завод радыёдэталей»! Сучасная! Ды і свеціць лепш за ўсе! +10
А чый конь?)
Рейтинг комментария:
0
0
На колькi я ведаю, конь зроблены Пружанскiм раённым спажывецкiм таварыствам )
Усе елкi прыгожыя i конь таксама! )
Рейтинг комментария:
0
0
Все елочки очень красивые получились и оригинальные!!!!
Рейтинг комментария:
0
0
вот это трэш! 😀 😀 😀
Рейтинг комментария:
0
0
В комментариях можно указать, какая елка понравилась Вам больше всего.
Рейтинг комментария:
0
0
Елка ААТ «Пружанскі льнозавод» самая прыгожая!!!
Рейтинг комментария:
0
0