Пятница, 29 марта 2024

ОАО «Пружанское ПМС» открыло новую столовую и мини-гостиницу

12 677

Прыклад, як можна вырашаць пытанні па-гаспадарску, паказала кіраўніцтва ААТ «Пружанскае ПМС». Прадпрыемству працяглы тэрмін належаў будынак былой сталоўкі, якая ўжо амаль два дзясяткі гадоў увогуле не працавала. Збудаванне настолькі  кантраставала з адрамантаваным будынкам аддзялення банка і пошты побач, што былі меркаванні наогул яго знесці.IMG_9222_5435

— Аднак мы вырашылі належачай нам нерухомасцю распарадзіцца інакш: аднавіць сталоўку,— расказвае дырэктар акцыянернага таварыства А.А.Шахновіч. — Дагэтуль мы рыхтавалі абеды сваім работнікам з дапамогай іншых арганізацый, а цяпер можам карміць іх самастойна. І карысна, і выгадна.

А на другім паверсе будынка было вырашана стварыць уласную міні-гасцініцу, у якой зараз могуць прымаць пастаяльцаў чатыры двухмесныя пакоі і адзін нумар «люкс».IMG_9201_5416

Нельга сказаць, што ажыццявіць задуманае было лёгка. Спатрэбілася на гэта два гады і амаль паўтара мільярда рублёў. Між іншым, менавіта з-за фінансавага пытання расцягнуліся тэрміны рэстаўрацыі будынка. Але прадпрыемства вырашала ўсе пытанні ўласнымі сіламі, без пабочнага фінансавання. Мэбліроўку пакояў дапамагла выканаць Ружанская мэблевая фабрыка.IMG_9194_5411

Задумка атрымалася.  У гэтым запрошаныя госці, у тым ліку і старшыня райвыканкама М.М.Серкоў, пераканаліся ў мінулы аўторак падчас урачыстага адкрыцця. Самае галоўнае ў гэтай падзеі не толькі тое, што будынак адноўленай сталоўкі-гасцініцы будзе таксама ўпрыгожваць гэты мікрараён. Раней тут увогуле не было ніводнага кафэ або бара, дзе можна было б ладзіць сямейныя святы або карпаратывы. Цяпер такія пытанні будзе вырашаць лягчэй: памяшканне разлічана на 80 месцаў, працуе ўласная кухня, якая таксама мае сучаснае начынне.IMG_9231_5444

Немалаважна і тое, што такім чынам арганізацыя не толькі вярнула ў зварот пустуючы будынак, які павінен прыносіць не толькі карысць, але і пэўны даход. Да таго ж прадпрыемствам створаны тры новыя працоўныя месцы.

Алег Сідарэнка, фота аўтара.

  • Саша

    Вот бы ещё общаги сделали возле магазина!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Сергей

    Хотелось бы узнать по какому адресу расположена эта гостинница, какие комнаты, стоимость проживания.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Николай

    Что за ПМС такое и где оно находится? или это такая очевидная информация, что об это не надо уточнять??

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Александр

    Загуглите!!!!!!!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Александр, загуглил: ПМС — предменструальный синдром и далее — по тексту… 😀 😀 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *