Четверг, 18 января 2018

В Пружанах прошла вторая церемония награждения талантливых детей «Юное дарование»

13 137

Цырымонія ўзнагароджання таленавітых дзяцей з горада і раёна, якія дасягнулі значных перамог у вучобе, культуры і спорце, прайшла ў Пружанах у канцы адыходзячага года. IMG_9162_5344

“Дараванне-2013”, якое па ініцыятыве старшыні райвыканкама праводзіцца на Пружаншчыне ў другі раз, сабрала поўную залу пераможцаў, іх родзічаў, знаёмых і блізкіх, якія сабраліся ў Палацы культуры, каб раздзяліць радасць дзіцячых і юнацкіх перамог. Здавалася, бясконцай чарадой падымаліся на сцэну дзясяткі і дзясяткі хлопцаў і дзяўчат разам з бацькамі па заслужаныя  ўзнагароды. Сертыфікаты і грашовыя прэміі дзецям і падзячныя пісьмы бацькам уручаў асабіста старшыня райвыканкама М.М.Серкоў.IMG_9143_5325

Найбольш перамог — 68 — сёлета нашы школьнікі заваявалі на абласным узроўні. Аднак без перамог юных землякоў не засталіся разнастайныя конкурсы і спартыўныя спаборніцтвы рэспубліканскага ўзроўню. Сямёра – Ксенія Пухнарэвіч, Наталля Трус, Арцём Мацкевіч, Анастасія Рыжова, Яўген Пузанаў, Анастасія Зайцава і Павел Небыт здабылі для нас і міжнародныя перамогі. IMG_9166_5348

— Усе гэтыя дзеці, — з гонарам зазначыў Міхаіл Мікалаевіч Серкоў, — слава раёна. Таму мы зробім усё, што патрэбна для іх падтрымкі і развіцця.дарование

У той дзень адпачынак прысутных разнастаілі казачныя персанажы, для іх спявалі і танцавалі юныя артысты. Але, відаць, найбольшы сюрпрыз чакаў герояў урачыстасці напрыканцы: можна было сфатаграфавацца са старшынёй райвыканкама. 

Галіна Каляда, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *