Четверг, 18 января 2018

Радзивилловская (Брестская) библия 1563 года теперь доступна в цифровом формате

14 120

Ірына Сядова

З рэфармацыяй і з Брэстам звязаны накірунак дзейнасці аднаго з самых уплывовых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага, канцлера  з 1540 года і Брэсцкага старасты Мікалая  Радзівіла Чорнага (1515-1565), які прынёс яму еўрапейскую славу. Тут у 1558 годзе ён адкрыў адну з першых у Беларусі друкарняў, прычым за ўласныя сродкі.biblia

У Брэсцкай друкарні 4 верасня 1563 года выйшла ў свет на польскай мове знакамітая Радзівілаўская (Брэсцкая) Біблія. Яна з‘яўлялася самым фундаментальным і прыгожа аформленым выданнем Свяшчэннага Пісання ў ВКЛ. На тытульным лісце гэтага фаліянта выгравіраваны герб Радзівілаў. На першай старонцы – прысвячэнне каралю Жыгімонту Аўгусту. Усе тэксты Ветхага і Новага Запаветаў суправаджаюцца каментарыямі, шматлікімі ілюстрацыямі.

Вядома ж, Брэсцкая Біблія была больш разлічана на забяспечаных людзей (галоўным чынам магнатаў і шляхту), чым на простых смяротных. 738 старонак, два гравіраваныя тытульныя лісты, 14 гравюр, ілюстрацыі, застаўкі і віньеткі. На адным з тытульных лістоў – гравюра «Адам і Ева пад яблыняй». З другога боку – гравюра ўкрыжаванага Хрыста, гравюры на старазапаветныя сюжэты «Грэхападзенне» і «Скрыжалі Майсея».  Радзівілаўская Біблія неаднаразова перавыдавалася ў Брэсце, Нясвіжы, Вільні, а таксама ў Расіі і Германіі.радзивил ч

Яшчэ пры жыцці князя сыны адракліся ад яго. Іх нянавісць да бацькі, яго рэфарматарскім поглядам была настолькі вялікая, што Юры Радзівіл і старэйшы брат Мікалай Кшыштаф спецыяльна купілі 500 асобнікаў Брэсцкай Бібліі, каб потым публічна спаліць іх на плошчы ў Вільні. У нашы дні ва ўсім свеце засталося ўсяго 40 экзэмпляраў знакамітага фаліянта. Адзіны асобнік на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў цэнтральнай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук, але ён — адзін з самых  поўных. У Брэсцкай абласной бібліятэцы можна знайсці перавыдадзеную ў 2005 годзе Радзівілаўскую Біблію.

Сёлета ўнікальная Біблія  стала даступнай у лічбавай копіі. Ініцыятарам стварэння паўнатэкставай электроннай версіі рэдкага выдання стала бібліятэка НАН Беларусі. Праект быў ажыццёўлены дзякуючы супрацоўніцтву з Бібліятэкай імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук і Беларускім навукова-даследчым цэнтрам электроннай дакументацыі пры фінансавай падтрымцы «Белаграпрамбанка». Канчатковы прадукт — гэта электронны дыск з поўнай аблічбаванай копіяй Брэсцкай Бібліі, а таксама навуковыя артыкулы па гісторыі стварэння і асаблівасці прадстаўленага асобніка.

 

2 комментариев

  • sergtalash

    Где скачать или купить?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    погугли… 😉

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *