Вторник, 23 января 2018

Вандалы сдают в пункты приема металлолома ограды с кладбища в Пружанах

2 287

Пастаянны чытач «раёнкі» з трывогай паведаміў, што на праваслаўных гарадскіх могілках невядомыя пачалі разбіраць агароджу на магіле пахаванага ў 19 стагоддзі артылерыйскага афіцэра Уладзіміра Берга (гэта адзін з самых старых помнікаў тут). Часткі чыгуннай рашоткі былі знойдзены ў пункце прыёму металалому. Зніклі часткі агароджы і на магілках непадалёку…Вандализм 10

З гэтай нагоды мы звярнуліся да начальніка райаддзела міліцыі. Трэба прызнаць, міліцыянеры хутка ўстанавілі, хто тут гаспадарыў. Як адказалі рэдакцыі, маўляў, такім чынам сваякі вырашылі «навесці парадак». Хаця нам здаецца, што падобнае навядзенне парадку больш нагадвае акцыю па суцэльным знішчэнні памяці.

Зямля на гарадскіх могілках — на вагу золата: для новыхпахаванняў месца няма. Выключэнне робіцца для пахаванняў сваякоў на абгароджаных участках. Каб вышчаміць гэтыя «пустыя ўчасткі», часам людзі ідуць на нейкія хітрыкі, нават на руйнаванне помніка далёкаму продку. Вызваліцца ж месца…

Мы імкнемся выглядаць не менш развітымі на фоне суседніх краін, але чамусьці гэта тычыцца толькі моднага адзення, шыкоўных аўтамабіляў. Часам  ўвогуле не заўважаем, што развіццё неадрыўна звязана з сацыяльнай прыстойнасцю і культурнасцю. Таму прыклад тых жа амерыканцаў або немцаў па-вінен і для нас стаць навукай: там могілкі называюць мемарыялам, які ніхто не мае права закрануць і наводзіць свой «парадак». Ёсць пахаванні часоў першай сусветнай вайны, ёсць магілы невядомых салдат і гэтак далей. Чаму мы не можам рабіць гэтак жа? Чаму «раёнцы» апошнім часам  літаральна з нумара ў нумар даводзіцца ўздымаць балючую тэму разбурэння помнікаў, непавагі да месцаў пахавання, руйнавання памяці?Вандализм 6

Прывяду  іншы прыклад. У Нясвіжы, дзе я некалі жыў, таксама ёсць старыя могілкі, пахаванні на якіх даўно забаронены. Гадоў з 20 таму невядомыя злодзеі пачалі актыўна выцягваць адтуль агароджы з нержавейкі, разбураць магілкі, пераважная большасць з якіх на той час ужо мела гістарычную каштоўнасць. Гарадскія ўлады прынялі рашэнне паставіць ахову на могілках, а для паказальнасці двое-трое злодзеяў былі падвергнуты крымінальнаму пакаранню.

На думку протаіерэя Ігара Мрыхіна, настаяцеля Праабражэнскай царквы, што знаходзіцца ля могілак, падобнае пытанне трэба рашаць як мага хутчэй і тут.

— Даволі часта, як  сцямнее, па могілках разносіцца  грукат, — расказвае айцец Ігар.  — Калі ваўкоў называюць «санітарамі лесу», то гэта шчыруюць «санітары могілак» — шакалы.  Выбіраюць закінутыя пахаванні з чыгуннай агароджай, кувалдай разбіваюць дэкаратыўныя рашоткі…

Мы падлічылі: грошай за палову агароджы, здадзеную ў металалом,  хапае на бутэльку таннага віна.

Вельмі хочацца, каб сітуацыя змянілася. Патрэбна грамадская ініцыятыва. Можна стварыць, напрыклад, своеасаблівую суполку з актыўных грамадзян, якія б пажадалі добраахвотна наводзіць там парадак, каб ператварыць гарадскія могілкі ў сапраўдны мемарыял.

Алег Сідарэнка, фота аўтара.

  • Николай

    Надеюсь, виновных наказали по всей строгости закона за вандализм?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Stiven

    Написано же: Воры прикинулись родственниками русского артеллириста 19-го века и сказали что ограду они убрали в целях облагораживания могилы.

    А проверкой «родственных связей» никто не занимался…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Ирина

    В принципе, не совсем так. Ограду, которая была обнаружена в металлоломе в городском пункте сдачи, действительно сняли родственники. Документально это подтвердили. Но эта ограда — не с могилы Берга, а с захоронения поблизости, где на самом деле ведутся работы по благоустройству. Остальные снятые ограды не обнаружены.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • newsmen

    А кто видел те «документы» — милиция? Бабуля сказала, что не родственница, просто подыскала себе место для могилки и прокомментировала, что никому эти могилы не надо — нужно от старья избавляться!
    Думаю, что чем скорее будет принято решение о присвоении какого-нибудь охранного статуса некрополю, тем лучше. А теперь нужно просто запретить проведение любых работ без согласования с ЖКХ: хочешь хоронить — получи разрешение! И это будет правильно!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • пэнсіянэр

    При большинстве безразличных и равнодушных жителей на старых кладбищах г. Пружан постепенно исчезают старинные нагробья и декоративные ограды. К своему удивлению, изучая данную промблему, узнаю
    мнение взрослых граждан, убирая и сдавая в пункты приёма кладбищенский металл, они делают полезную работу. Совершенно не понимая, что сохранение 100- 170 летних памятников и чугунных оград , дают дополнительный плюс в историю города. Тем более, что во многих туристических справочниках
    рекомендуют посещать кладбище.

    1.
    .

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Ирина

    Кстати, разрешение ЖКХ на похороны и сейчас обязательно, а вот на благоустройство — нет.
    Раньше на городском кладбище был смотритель, который с большего владел ситуацией, знал где — чьё, а сейчас его сократили, т.к. кладбище считается закрытым. И сторожа здесь тоже нет…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *