Воскресенье, 20 мая 2018

Бесплатная медицина: сколько стоит один день на больничной койке?

2 082

Вядома, лепш не хварэць. Але, калі гэтага ўсё-такі не ўдалося пазбегнуць, то нам, як ні дзіўна, у нечым лягчэй, чым тым жа еўрапейцам: у нас лячэнне абыходзіцца ў некалькі разоў танней, чым у іншых краінах, нават тых, дзе самы высокі ўзровень дабрабыту. Нават Злучаныя Штаты
Амерыкі, якія на сённяшні дзень займаюць адно з вядучых месцаў у свеце па ўзроўні і выніковасці навуковых даследаванняў, а галіна аховы здароўя забяспечана самым дасканалым медабсталяваннем, лекавымі матэрыяламі, не забяспечваюць сваіх грамадзян медыцынскімі гарантыямі. Нягледзячы на ўражваючыя поспехі амерыканскай аховы здароўя і сістэмы медыцынскіх паслуг, мільёнам амерыканцаў яны недаступны з-за надзвычайна вялікага кошту — расходы на медыцыну кладуцца на плечы кожнага канкрэтнага чалавека.медіціна

У ЗША людзям прапануецца набываць медыцынскія страхоўкі. Але варта адзначыць, што страхоўка пакрывае далёка не ўсё, а толькі дакладна абмежаваны пералік медыцынскіх паслуг. Туды не ўваходзяць, напрыклад, паслугі стаматолага, педыятра, псіхіятра і іншых спецыялістаў. Страхоўку па прынцыпу «ўсё ўключана» могуць дазволіць сабе толькі вельмі заможныя людзі.

Так, і ў нас не абыходзіцца без затрат на набыццё некаторых лекаў. Але львіная доля выдаткаў на лячэнне чалавека ў бальніцы застаецца па-за клопатамі хворага.

Самым дорагакаштуючым з’яўляецца аддзяленне анестэзіялогіі-рэанімацыі: у Пружанскай ЦРБ утрыманне аднаго пацыента штодзень абыходзіцца ў больш як 1,9 мільёна рублёў. Астатнія аддзяленні таннейшыя: інфекцыйнае —  269 700 рублёў, траўматалагічнае — 216 400 рублёў, акушэрска-гінекалагічнае — 204 000 рублёў, хірургічнае — 203 800 рублёў, тэрапеўтычнае — 152 200 рублёў, неўралагічнае — 150 500 рублёў у суткі…  Праўда, калі падлічыць, колькі каштуе дзесяцідзённы курс лячэння, сумы набягуць немалыя. Але для нас галоўнае, што іх не даводзіцца плаціць з асабістага кашалька.

Самым танным на сённяшні дзень з’яўляецца ложка-месца ў наркалогіі — 98 900 рублёў. І, між іншым, самаакупным: пераважная большасць пацыентаў тут лечыцца на платнай аснове, што, на маю думку, правільна па зразумелай прычыне.

— З улікам інфляцыі расце сума ўтрымання ложка-месца. Апошнім часам колькасць ложкаў скарачаецца, — гаворыць намеснік галоўнага ўрача Пружанскай ЦРБ Ю.А.Карповіч. — На вышэйшым узроўні прынята рашэнне, згодна з якім паказчыкі шпіталізацыі становяцца больш жорсткімі.

Тым не менш, гэта не скарачае дзяржаўныя выдаткі на медыцыну. Ва ўсякім разе на Пружаншчыне справы абстаяць наступным чынам: за дзесяць месяцаў бягучага года ўзровень шпіталізацыі ў разліку на тысячу насельніцтва склаў больш 240 чалавек, пры тым што гадавы план — не больш 230. А гэта значыць, што на сённяшні дзень бюджэтныя сродкі перарасходаваны. Напэўна, гэта яшчэ адзін аргумент, чаму хваробу лепш папярэджваць, чым лячыць.

Марына Вакульская.

2 комментариев

  • Татьяна

    Напэўна, гэта яшчэ адзін аргумент, чаму хваробу лепш папярэджваць, чым лячыць. Это и понятно. 43% опрошенных белорусов предпочитают лечиться самостоятельно, 8% — вообще не лечатся, показало исследование Национальной академии наук и Республиканского центра гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья.
    Места в больнице уже сократили, а порядок в поликлинике еще не навели. Очереди, хамство больных, ждущих своей очереди, отсутствие специалистов. Дневной стационар, как альтернатива больнице, не расширили.
    Я вот в отпуске по уходу за ребенком лечусь дома — мне ведь справка не нужна. А на работе переношу болезнь на ногах. Не нравиться обращаться в поликлинику — наши врачи хорошо только справки выписывают. И это даже не их вина: просто за писаниной времени поговорить с пациентом и осмотреть его нет.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • aleksandr

    подозрительно часто замелькали статьи о том сколько стоит наша «бесплатная» медицина))) к чему бы это?))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *