Четверг, 18 января 2018

Бывай, дружа!

11 784

Гэтая  горкая вестка – як гром у снежаньскім небе: не стала Аляксандра Мелеша… Горкая і недарэчная тым больш, што яшчэ ў пятніцу яго бадзёры і вясёлы  голас быў чуваць у рэдакцыйным кабінеце,  а ў панядзелак прыйшоўшыя на працу супрацоўнікі газеты былі шакіраваны: як? Не можа быць!

На вялікі жаль, гэта  — праўда. Смерць забрала яго ў росквіце сіл (Сашку, як яго любоўна называла жаночая палавіна рэдакцыі, ішоў усяго толькі 54 год), на творчым узлёце (фотаздымкі за подпісам Аляксандра Мелеша  апошнім часам пастаянна прасілі  рэспубліканскія выданні),  на ўздыме сямейнага шчасця (вельмі ж радаваўся ён дзвюм унучкам  і  унукам-двайнятам).Мелеш для сайта_

Жыццёвы шлях Аляксандра, вясковага хлопца, быў даволі пакручастым. Да таго часу, пакуль у  1994 годзе былы фатограф гарадскога атэлье не паспрабаваў свае сілы  ў фотамастацтве, надрукаваўшы   першыя здымкі на старонках нашай раённай газеты. Безумоўна, давялося многаму вучыцца па-новаму. Аднак імкненне быць у гушчыні падзей, хай сабе і раённага маштабу,  жаданне радаваць чытачоў  удалымі фотакадрамі, неабыякавае ўспрыманне ўсяго негатыўнага, якое трапляла пад прыцэл фотааб’ектыва, дазволілі даволі хутка  ўліцца ў рэдакцыйны калектыў, стаць сваім для соцень і соцень  фотагерояў газетных палос.

Мы яго любілі за тое,  што без лішніх слоў, у будні і святы, у любую пару года і любы час сутак,  Аляксандр ішоў, ехаў, калі трэба, дабіраўся на папутках у самыя аддаленыя куточкі раёна.  Бо так трэба было, бо гэтага патрабавала журналісцкая прафесія – у газеце павінна быць усё цікава, а кожны матэрыял па магчымасці падмацаваны і ілюстрацыяй. І ён гэта добра разумеў…

Ох, як жа нам будзе неставаць цябе, дарагі дружа! І не толькі нам.  Перакананы:  разам з роднымі і блізкімі пральюць слёзы роспачы і жалю многія нашы чытачы, тыя, каго ты ўвекавечыў на старонках “раёнкі”, тыя, з кім ты хадзіў  на паляванні, тыя, каму ў цяжкія хвіліны прыходзіў на дапамогу, тыя, для каго ты быў проста вясёлым, кампанейскім таварышам…

Няхай  табе, дарагі Аляксандар Аляксандравіч,  будзе пухам старавольская зямелька,  якая прыняла цябе на вечны спачын, а добрая памяць пра цябе застанецца  на многія гады. Так і будзе, бо гэтая памяць у тых шматлікіх газетных  падшыўках, на старонках якіх стаіць подпіс “Фота Аляксандра Мелеша”.

Калектыў рэдакцыі газеты “Раённыя будні” і  раённага радыё.

 

4 комментариев

  • Ирина Холодинская

    Очень грустно, когда уходят хорошие люди в расцвете сил.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • nina romanovich

    С болью в сердце передаю искреннее соболезнование всем близким и друзьям.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мария

    Шокирована сообщением…Ужасно жаль. Только скорбь и соболезнования…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Наста

    Мае шчырыя спачуванні сям’і ікалегам. Супакой гасподзь яго душу

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *