Пятница, 21 сентября 2018

Пружанские дорожники не испугались первого снега

2 180

Першы мокры снег у мінулыя выхадныя і панядзелак. Бязлітасны вецер, марозец. Некаторыя вадзіцелі ў сувязі з непагаддзю ўстрымаліся ад паездак, але толькі не вадзіцелі дарожных службаў. Усе гэтыя дні работнікі
ДЭУ-25 расчышчалі праезную частку дарог рэспубліканскага значэння і праводзілі іх супрацьгалалёдную апрацоўку кругласутачна. За гэты перыяд на дарогі было вывезена 357 тон пясчана-салянай сумесі і 378 тон тэхнічнай солі. Некаторыя дарогі расчышчаліся па некалькі разоў за суткі. Працавала ўся без выключэння тэхніка, мяняліся толькі вадзіцелі.снег уборка

Першая праверка эстрэмальнымі ўмовамі надвор’я гэтай зімой паказала, што тэхніка і работнікі  падрыхтаваны як след. Праблем з выездам не было. На барацьбу са снежнымі заносамі і галалёдзіцай выйшла больш 30 адзінак тэхнікі.

Дарожнікі працавалі без прамаруджвання, не зважаючы на так званы перыяд чакання (гэта значыць, калі снег ідзе кругласутачна, невялікі снежны слой наогул можна не ачышчаць з праезнай часткі). На ачыстку дарог яны выязджалі адразу. І апярэджвалі ўсе тэрміны. Справа ў тым, што дарогі другога ўзроўню (а на балансе ДЭУ-25 такіх тры: пад’езд да Пружан ад трасы Р2 Стоўбцы – Кобрын праз Запруды, ад Пружан да Відамлі і ад Пружан да в.Байкі) павінны апрацоўвацца праз 4 гадзіны пасля ўтварэння галалёдзіцы і на працягу 6 гадзін убірацца ад снегу. Усе астатнія дарогі, якія абслугоўвае гэтая арганізацыя, лічацца дарогамі трэцяга ўзроўню, а значыць, на дзве гадзіны адпаведна павялічваецца час для іх ачысткі ад наледзі і снегу. І тут дарожнікі перавыканалі ўсе нормы. Як паведамілі ў гэтай арганізацыі, усе рэспубліканскія дарогі паспявалі ачысціць за тры гадзіны.

Варта ўдакладніць, што гутарка вядзецца толькі пра праезную частку дарог. На ачыстку абочын і аўтобусных прыпынкаў адводзіцца ажно 2,5 сутак пры  звычайных умовах надвор’я, а ў экстрэмальных нарматыўныя тэрміны павялічваюцца ўдвая.

Таксама зладжана працавалі і дарожнікі ДРБУ-140. Як паведамілі ў гэтай арганізацыі, на ачыстку дарог ад снегу выйшла ў выхадныя каля 20 адзінак тэхнікі. Людзі працавалі ў дзве змены.

Для навядзення парадку на вясковых вуліцах шмат дзе да дарожных арганізацый далучыліся і сельгаставарыствы.

Вядома ж, адначасова   расчысціць усе дарогі па раёне проста немагчыма. Таму незадаволенасць некаторых людзей, якія жадаюць, каб усе сцяжынкі і дарогі  былі пачышчаны ў імгненне вока, проста здзіўляе. Але ж ніхто яшчэ без прадуктаў харчавання ці медыцынскай дапамогі з-за дрэннага праезду па дарозе не застаўся. І перш чым абурацца, магчыма, варта  набрацца цярплівасці? А можа, проста ўзяць у рукі лапату і расчысціць уваход хаця б у свой пад’езд? Малым і старым, вядома, гэта не пад сілу. А ці шмат хто з маладых у экстрэмальных  сітуацыях успамінаў, што ён моцны і здаровы? Сапраўднае выпрабаванне завеямі яшчэ наперадзе…

Галіна Каляда.

 

Один комментарий

  • olollosha

    какое устраивает когда они весь снег с обочин на дорогу выкидывают???

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *