Понедельник, 24 сентября 2018

Сколько стоит бесплатная медицина?

2 292

Тэрмін «бясплатны» ў нас ужываецца часцей, чым  у іншых краінах: бясплатная адукацыя, бясплатная кансультацыя, бясплатная сацыяльная дапамога, бясплатная медыцына… Акрамя таго, для беларусаў існуе шэраг іншых паслуг, за якія яны, дзякуючы сацыяльна арыентаванай палітыцы дзяржавы, разлічваюцца па больш нізкіх тарыфах, чым яны каштуюць на самай справе. У іх ліку камунальныя паслугі, электраэнергія, пуцёўкі ў санаторыі і лагеры, на якія пэўная катэгорыя людзей мае льготы…

Успомніўся выпадак падчас адпачынку ў Крыме. Дзяўчына з суседняга пакоя, кіеўлянка, атрымала сонечны ўдар, і яе сяброўка была вымушана выклікаць «хуткую». За выклік медыкаў хворай давялося заплаціць грыўны — штосьці каля 20 долараў ЗША. Гаспадыня пансіяната растлумачыла, што ўсе іншагароднія, немясцовыя, без прапіскі абавязаны аплочваць паслугі «хуткай дапамогі». І гэта пры тым, што ў дзеючым украінскім заканадаўстве канкрэтна ўказана, што экстраная меддапамога з’яўляецца бясплатнай. Аказваецца, што «ўзнагароды» за аказаную дапамогу з’яўляюцца неафіцыйнымі, а праваахоўныя органы цікавяць толькі, як пра-віла, хабары ў асабліва буйным памеры, дробныя «падзякі» застаюцца на сумленні ўдзельнікаў «здзелак».медицина

Варта сказаць, у Еўропе ёсць краіны, дзе выклік хуткай дапамогі бясплатны. Гэта, напрыклад, Францыя і Вялікабрытанія. У ЗША ўсё залежыць ад штата. Калі гаварыць пра Нью-Ёрк, дык там гэтая паслуга платная і даволі дарагая (каля 500 долараў за выклік і каля сямі долараў за кожную мілю дарогі да бальніцы), часта не пакрываецца нават страхоўкай. Таму пацыенты, калі магчыма, не выклікаюць брыгаду медыкаў, а дабіраюцца да медыцынскіх цэнтраў самастойна.

А колькі плацім мы за выклік «хуткай»? Хворы — ніколькі, а вось дзяржава… Наўрад ці пацыент, калі набірае на тэлефоне нумар «103», задумваецца пра гэта. Зусім не ставіцца пад сумненне самаадчуванне сардэчніка з прыступам ці прастуджанага дзіцяці з высокай тэмпературай. Але сярод выклікаў, якіх у раённае аддзяленне хуткай дапамогі штотыдзень у сярэднім паступае каля 200, ёсць і неабгрунтаваныя. Напрыклад, пажылому чалавеку стала… сумна. Альбо п’янага на вуліцы ўспрынялі як чалавека, якому дрэнна. Б’юся аб заклад, выклікаючы хуткую дапамогу, ніхто не ўспамінае (а большасць нават і не ведае), што адзін выезд брыгады каштуе больш 220 тысяч рублёў.

Нескладана падлічыць, колькі грошай можна было б з’эканоміць, каб не было беспадстаўных выклікаў. Нават калі пяць працэнтаў штотыднёвых выездаў — а гэта прыкладна 10 — былі неабгрунтаванымі, то ў канчатковым рахунку яны абарочваюцца немалой сумай: кожны месяц на іх выдаткоўваецца без малога 10 мільёнаў рублёў, а за год — 120 мільёнаў. І гэта проста прыблізныя падлікі.

А тым часам пацыенты ЦРБ скардзяцца на вялікія чэргі на ўльтрагукавое даследаванне, якія маглі б паменшыцца, каб было дастаткова апаратаў, на неаснашчанасць кабінетаў  вузкіх спецыялістаў больш сучаснай апаратурай…

Ні ў якім разе ніхто не хоча кагосьці папракаць бясплатнымі паслугамі. Але бясспрэчна адно: трэба больш рацыянальна ставіцца да іх выкарыстання — яны усё роўна маюць цану.

Марына Вакульская.

  • Виталий

    а што, дзиця з высокай температурай павинна загнуцца? что за бред в статье?
    Сначала хитрые отменят почти все автобусы на село, а потом фейки строчат? ганьба вам.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Автор

    Виталий, я так понимаю, каждый прочитывает то, что хочет прочитать…
    Ключевое слово в статье, если бы хотели, конечно, заметить, — необоснованные вызовы. «Дзиця з высокай тэмпературай» как раз таки не входит в эту категорию. Поэтому не нужно передёргивать. А вот количество вызовов от шутников, людей, которым нужен собеседник, и т.п. нужно уменьшать, т.к. они стоят таких же денег, как и те вызовы, которые поступают по реальному поводу.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Татьяна

    Хворы — николькi, а вось дзяржава… Как раз больной и оплачивает. Ведь расходы на здравоохранение, оплачиваются из бюджета, а бюджет — это налоги. И экономить стоит не потому, что для государства, а для себя… Наверное, стоит за ложные вызовы выставлять счет, как это делается в МЧС.
    И сколько же стоит «бесплатная» медицина в Пружанах? Я для себя не нашла. Вот по республике в 2011 году по данным всемирного банка потрачено 307 у.е. на каждого жителя страны.
    И еще: вызывали недавно скорую для ребенка — резина летняя, а на улице гололед.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Татьяна, дык, наверное ж, водитель «скорой» — гонщик-профессионал с огромным опытом экстремального вождения! 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    таму каму стала сумна, штрафаваць на 100 базавых и будзе весела

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    автору извинения ) в самом деле не так прочитал ((

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *