Пятница, 25 мая 2018

Знакомьтесь, режиссёр Пружанского Дворца культуры Олег Строк

10 573

Ён запомніўся адразу, як толькі  выйшаў на сцэну. Стыльны знешне, такім ён застаецца і ў сваёй прафесіі.  Малады рэжысёр Палаца культуры Алег Строк,  які так прафесійна глядзіцца ў ролі вядучага,  яшчэ, аказваецца, спявак, танцор і мастак.Амели

— І ўсё ж, чаму рэжысёр?

— Як часта бывае, — расказвае Алег, — усё вызначыў выпадак. Я заканчваў адзінаццаты клас Мураў-скай школы, калі паўстала неабходнасць навучыцца танцаваць вальс. Скажу шчыра, тады я бачыў сябе шмат кім, але толькі не танцорам. Аднак Алена Мікалаеўна Сівачэнка не толькі навучыла  вальсу — захапіла танцамі настолькі, што неўзабаве я аказаўся ў яе  гуртку і зразумеў, што танцы – гэта нешта! Я нават забыўся на сваю мару стаць дызайнерам.

— Аднак марыць аб гэтым давялося таксама дзякуючы нейкім здольнасцям?

— Я нядрэнна малюю. І гэтую здольнасць разгле-дзела ў мяне цудоўная настаўніца Ніна Аляксееўна Бух  яшчэ ў шостым класе. Больш таго, ажно да класа дзявятага пад яе кіраўніцтвам я асвойваў так званы “гарадзецкі роспіс” – па дрэве. Гэта ў мяне атрымлівалася, вельмі падабалася і, сапраўды, свае навыкі меркаваў прымяніць у будучыні…

— Дык няўжо давялося закінуць?

— Вядома ж, не. Займаюся графікай у свабодны час. І гэта занятак для душы, зрэшты, як і спевы. Спяваў я заўсёды.

— А першае сваё выступленне памятаеце?

— Быццам гэта было ўчора. Я тады вучыўся ў пачатковых класах Калазубскай школы. Мы выступалі перад сельскімі працаўнікамі, і я зацягнуў прыпеўку: “У агародзе варабей аддубасіў кошку, а яшчэ паабяцаў адарваць ёй ножку”. Памятаю, як покатам ляжалі ад смеху гледачы. І мне гэта вельмі спадабалася. З той пары я выступаў на ўсемагчымых мерапрыемствах. Спяваць любіў. Чуў песню і дома, добра спявае мая мама Ларыса Станіславаўна. Колькі сябе памятаю, яна – аператар машыннага даення — у свабодны час таксама заўсёды была на сцэне.IMG_9610

— Такім чынам,  захапленне спевамі і танцамі перамагло любоў да  малявання?

— Атрымліваецца, так. Дарэчы, тады ж, у выпускным класе з выбарам будучай прафесіі вызначыўся канчаткова. І зноў жа не без дапамогі Алены Мікалаеўны Сівачэнкі, якая і ўрыўкі літаратурных твораў да паступлення дапамагала падбіраць, і дыкцыю ставіла. І хутка я стаў навучэнцам  аддзялення  рэжысуры народных абрадаў і святаў Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Аднак захапленне харэаграфіяй толькі ўмацавалася. Займаўся дадаткова. Наведваў платныя курсы і, прызнацца, спартыўнымі бальнымі танцамі жыў.

— А калі зразумелі, што Вы – рэжысёр?

— Шчыра скажу, да заканчэння каледжа слаба ўяўляў, што гэта за прафесія. Зразумеў, калі сутыкнуўся з рэальнай работай. Вось тады і спатрэбілася атрыманая навука. Цяпер як яшчэ і студэнт-завочнік універсітэта культуры  разумею,  як многа ў плане станаўлення ў прафесіі мне даў каледж. Чаго толькі былі вартыя заняткі ва Уладзіміра Сцяпанавіча Трушко, майстра піцерскай школы. Мы столькі зрабілі разам з ім цудоўных мерапрыемстваў!

— А як удаецца рэалі-зоўваць сябе ў прафесіі самастойна, без падтрымкі настаўнікаў?

— Два гады таму, калі я прыйшоў на працу ў гарадскі  Палац культуры, раптам мяне агарошылі: “Будзеш вядучым? Нам якраз ён неабходны.” Гэта цяпер усё так проста: і імправізаваць, і іграць на сцэне, калі неабходна. А тады… Хаця з такім калектывам, як тут, і мора па калена. Дарэчы, з творчым калектывам Палаца культуры мне вельмі пашанцавала. З такімі калегамі, як кажуць, з любога матэрыялу можна зрабіць цукерку.олег строк творчество

— І ўсё ж, Алег, з харэаграфіяй усё роўна не разлучаецеся? Калі не сказаць больш…

— Яшчэ падчас вучобы ў каледжы, калі прыязджаў у Мураву,  я часта наведваў заняткі школьнага танцавальнага калектыву, створанага А.М.Сівачэнка. Бачыў, з якім захапленнем дзяўчынкі займаюцца танцамі і добра іх разумеў: на вёсцы не вельмі разгонішся ў пошуку занятку па душы. Таму, калі калектыў застаўся без кіраўніка, не мог змірыцца з тым, што дзявочыя мары разаб’юцца. Мне хацелася ім дапамагчы і нечаму навучыць. Прапанаваў свае паслугі, тым больш, што першапачаткова працаваў недалёка, у Шарашоўскім ДК. Так быў створаны калектыў “Амелі”. Аднак, нягледзячы  на тое, што працую цяпер у гора-дзе, і рэпетыцыі, і выступленні з мураўскімі танцоркамі праводзім рэгулярна. Калі бачыш, што дзяўчынкі дзеля гэтага могуць сабрацца імгненна і займацца танцамі амаль штодня, ніякія цяжкасці тады ні пры чым. Больш таго, адчуваю вялікае задавальненне, калі бачу вынік. Ну як, скажыце, можна не радавацца і не ганарыцца, напрыклад, Кацярынай Казловіч, якая без спецыяльнай падрыхтоўкі пасля школы адразу паступіла на харэаграфічнае аддзяленне Гродзенскага каледжа мастацтваў!

— Зазначу, што выступленні  “Амелі” добра запомніла і пружанская публіка. Нельга не адзначыць і пастаноўку танцавальных нумароў, і касцюмы. Дарэчы, хто іх шые?

— Калі раней мы аддавалі перавагу класічным і народным танцам, дык цяпер разнастаім свае выступленні бальнымі, камбінуем іх. Гэта запамінаецца і, што не малаважна, падабаецца самім дзяўчынкам. Ну, а каб вырашыць пытанне з касцюмамі, давялося асвоіць яшчэ і шыццё. Дзякуючы разуменню бацькоў дзяўчынак і дапамозе маёй сяброўкі, якая таксама дапамагае шыць, праблем з касцюмамі цяпер не маем.

Галіна Каляда.

на здымках: Алег Строк; дзяўчаты з ансамбля «Амелі»; адно з сённяшніх захапленняў Алега — ткацтва.

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *